Крыстал Пэлас Лёндан

ангельскі футбольны клюб зь Лёндану

«Крыстал Пэлас» (па-ангельску: Crystal Palace) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лёндан. Заснаваны ў 1905 годзе. Фіналіст Кубка Ангельшчыны (1990). Свае хатнія гульні каманда праводзіць на стадыёне «Сэлгэрст Парк», дзе яна базуецца з 1924 году. Стадыён здольны зьмясьціць 26 309 чалавек.

Крыстал Пэлас
Поўная назва па-ангельску: Crystal Palace Football Club
Заснаваны 10 верасьня 1905
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Сэлгэрст Парк
Умяшчальнасьць: 26 309
Кіраўнік Стыў Пэрыш[d], Джош Гарыс[d][1] і Дэйвід С. Бліцэр[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cpfc.co.uk (анг.)

Клюб быў сфармаваны ў 1905 годзе працаўнікамі Крышталёвага палацу. Клюб дасягнуў найвышэйшага дывізіёну ангельскага футболу ў сэзоне 1969—1970 гадоў, а ягоным першым буйным фіналам быў фінал Кубка Ангельшчыны ў 1990 годзе. Клюб зьведваў вылет з найвышэйшага дывізіёну ў 1973 годзе й яшчэ раз у наступным сэзоне ўжо ў трэці дывізіён. Такім чынам клюб гуляў у трэцім дывізіёне з сэзону 1974—1975 гадоў, перш чым здолеў вярнуцца ў другі дывізіён па выніках сэзону 1979—1980 гадоў.

Апошні пасьпяховы пэрыяд «Крыстал Пэлас» пачаўся ў сэзоне 1988—1989 гадоў, калі клюб заняў трэці радок у другім дывізіёне й прабіўся, такім чынам, у першы дывізіён. У 1990 годзе клюб дасягнуў фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе, аднак, саступіў зь мінімальным лікам «Манчэстэр Юнайтэд», а таксама заняў 3 месца ў першым дывізіёне ў сэзоне 1990—1991 гадоў. «Крыстал Пэлас» стаўся адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі, але вылецеў па выніках першага сэзону навастворанага спаборніцтва. Ад гэтага часу клюбе некальуі разоў трапляў і вылетаў з вышэйшага дывізіёну. Апошні вылет датуецца сэзонам 2004—2005 гадоў.

Галоўным супернікам «Крыстал Пэлас» зьяўляецца клюб «Брайтан энд Гоўв Альбіён»[3], не зважаючы на тое, што маецца таксама суперніцтва зь іншымі камандамі паўднёвага Лёндану, як то «Мілўол» і «Чарлтан Атлетык». Клюб двойчы зьведваў вонкавы фінансавы кантроль, з-за фінансавых праблемаў, спачатку ў 1998 годзе, які скончылася ў 2000 годзе з купляй клюбу Сайманам Джорданам. Ягонае кіраўніцтва скончылася ў 2010 годзе, што зноўку прывяло да вонкавага ўмяшаньня.

Гісторыя

рэдагаваць

Футбольны клюб «Крыстал Пэлас» быў створаны 10 верасьня 1905 году будаўнікамі Крышталёвага палацу (анг. Crystal Palace) пры падтрымцы ўладальнікаў Нацыянальнага спартовага цэнтру «Крыстал Пэлас», якія жадалі бачыць у сябе прафэсійны футбольны клюб. Клюб уступіў у Другі дывізіён Паўднёвай лігі ў сэзоне 1905—1906 гадоў і ў першым жа сэзоне, заняўшы першае месца, выйшаў ў Першы дывізіён. «Крыстал Пэлас» таксама далучыўся да United Counties League, заняўшы другое месца ўсьлед за «Ўотфардам». 16 сакавіка 1914 году ў гульні супраць зборнай Ўэйлзу ў футболцы зборнай Ангельшчыны выйшаў першы прадстаўнік «Крыстал Пэлас» Гэнры Колклу. Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны Адміралцейства рэквізавала Крышталёвы палац і клюб быў вымушаны пераехаць на стадыён клюбу «Ўэст Норўуд» — «Гэрн-Гіл». Праз тры гады клюб ізноўку пераехаў — на стадыён «Кройдан Коман Атлетык Граўнд».

Клюб уступіў у Футбольную лігу (трэці дывізіён) у сэзоне 1920—1921 гадоў, стаўшы чэмпіёнам і атрымаўшы правы выхаду ў Другі дывізіён. «Крыстал Пэлас» пераехаў на ўласны стадыён «Сэлгэрст Парк» у 1924 годзе, на якім клюб гуляе па гэты дзень. Першым матчам на новай арэне сталася гульня супраць «Шэфілд Ўэнздэй», за якой назіралі 25 тысячаў гледачоў. Гаспадары пацярпелі ў ёй паразу зь мінімальным лікам 0:1. «Пэлас» завяршыў сэзон на 21 месцы й вярнуўся ў Трэці заходні дывізіён, дзе клюб выступаў да сэзону 1957—1958 гадоў, які каманда скончыла ў ніжняй частцы турнірнай табліцы й вылецела ў новаўтвораны чацьверты дывізіён, разам зь іншымі 11 клюбамі трэцяга паўднёвага дывізіёна й 12 клюбамі зь ніжняй паловы табліцы трэцяга паўночнага дывізіёну. У сэзоне 1960—1961 гадоў «Крыстал Пэлас» вярнуўся ў трэці дывізіён, і гэта стала паваротным момантам у гісторыі клюбу. У сэзоне 1963—1964 гадоў клюб выйшаў у Другі дывізіён, а ў сэзоне 1968—1969 гадоў упершыню ў сваёй гісторыі выйшаў ў Першы дывізіён.

Новыя выклікі

рэдагаваць

Не зважаючы на ​​выступы ў найвышэйшым дывізіёне з 1969 па 1972 гады, клюб выбыў зь першага дывізіёну, а затым і з другога дывізіёну ў двух сэзонах запар, апынуўшыся ў трэцім дывізіёне ў сэзоне 1974—1975 гадоў. Пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнэра, Тэры Вэнэйблза, «Крыстал Пэлас» вярнуўся ў другі дывізіён ў сэзоне 1976—1977 гадоў, а ў сэзоне 1978—1979 гадоў выйшаў ў першы дывізіён. Але ўжо ў наступным сэзоне «арлы» выбылі зь першага дывізіёну, і заставаліся ў другім дывізіёне ажно да сэзону 1988—1989 гадоў. Клюб таксама дасягнуў фіналу Кубка Ангельшчыны ў сэзоне 1989—1990 гадоў, дзе сустрэўся з «Манчэстэр Юнайтэд». Першы матч скончыўся зь лікам 3:3, а ў перагулёўцы «Манчэстэр Юнайтэд» апынуўся мацнейшымі — 1:0.

Клюб дамогся вялікага посьпеху ў сэзоне 1990—1991 гадоў, заняўшы 3 месца ў Першым дывізіёне й атрымаўшы перамогу ў Кубку паўнапраўных чальцоў, перамогшы «Эвэртан» у фінале зь лікам 4:1, выйграўшы свой першы й пакуль што адзіны кубак. Наступны сэзон пачаўся шматспадзёўна: «Пэлас» разьмяшчаўся на трэцім месцы. Аднак, выступаючы ў праграме Great Britain United на канале Channel Four, прэзыдэнт клюбу Рон Нодс выказаў зьневажальныя камэнтары пра працавітасьць цемнаскурых гульцоў клюбу. Пазьней ён гэта адмаўляў і настойваў, што ягоныя словы былі выдраныя з кантэксту. У адказ на гэтыя выпады Ян Райт, найлепшы бамбардзір клюбу, пасярод сэзону сышоў у «Арсэнал», а «Крыстал Пэлас» скончыў сэзон на 10 месцы. Тым ня менш, гэта дазволіла клюбу стаць адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі, якая была створана ў 1992 годзе.

Пасьля заснаваньня Прэм’ер-лігі

рэдагаваць

Шкода ад заявы Нодса працягвала адбівацца на посьпехах клюбу, і пасьля сыходу некалькіх гульцоў «Пэлас» быў асуджаны на барацьбу за выжываньне. Не зважаючы на ​​бескампрамісную гульню ў шостым туры супраць «Блэкбэрн Ровэрз», якая скончылася ўнічыю 3:3, шматлікія гульцы не жадалі больш выступаць у клюбе, уключаючы гульца сэзону 1989—1990 гадоў Марка Брайта. Абыграўшы за тры туры да канца чэмпіянату «Іпсўіч Таўн» на выезьдзе зь лікам 3:1, «Пэлас» набраў 49 пунктаў, і адзіным клюбам, які аддзяляў іх ад зоны вылету, стаўся «Олдгэм Атлетык» з 40 пунктамі. «Олдгэм» затым абыграў «Лівэрпул», «Астан Віла» ў апошнім туры сустракалася з «Саўтгэмптанам», а «Крыстал Пэлас» адправіўся на «Гайбэры» ў госьці да «Арсэналу». Былы гулец «арлоў» Ян Райт адкрыў лік у матчы, і «кананіры» выйгралі зь лікам 3:0, «Олдгэм» жа абыграў «Саўтгэмптан», пасьля чаго «Крыстал Пэлас» выбыў з Прэм’ер-лігі.

У наступным сэзоне клюб вярнуўся Прэм’ер-лігу, пасьля адстаўкі галоўнага трэнэра Стыва Копэла. Элан Сьміт, памочнік Копэла ў клюбе, стаў галоўным трэнэрам пасьля ягонага сыходу, але ня здолеў захаваць клюб у Прэм’ер-лізе, і «Пэлас» зноўку выбыў у ніжні дывізіён. Копэл вярнуўся ў якасьці галоўнага трэнэра пасьля звальненьня Сьміта. Ён ня змог вывесьці «Пэлас» ў Прэм’ер-лігу ў першым жа сэзоне, прайграўшы ў дадатковы час «Лэстэр Сіці» у фінале плэй-оф. Аднак ужо ў наступным сэзоне «арлы» вярнуліся ў Прэм’ер-лігу. У сэзоне 1998—1999 гадоў клюб зноўку вылецеў ў Першы дывізіён. Новым галоўным трэнэрам праз 30 гадоў ізноў стаў Тэры Вэнэйблз. У «Крыстал Пэлас» пачаліся фінансавыя цяжкасьці, зьвязаныя з банкруцтвам ўладальніка клюбу Марка Голдбэрга.

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Дын Гэндэрсан 1997
2   Аб Джоэл Ўорд (капітан) 1989
3   Аб Тайрык Мітчэл 1999
4   Аб Роб Голдынг 1995
5   Аб Максанс Лякруа 2000
6   Аб Марк Геі 2000
7   Нап Ісмаіля Сар 1998
8   ПА Джэфэрсан Лерма 1994
9   Нап Эдзі Нкетыя 1999
10   ПА Эбэрэчы Эзэ 1998
11   ПА Матэўс Франса 2004
12   Аб Даніель Муньяс 1996
14   Нап Жан-Філіп Матэта 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15   ПА Джэфры Шлуп 1992
17   Аб Натаніел Клайн 1991
18   ПА Даіці Камада 1996
19   ПА Ўіл Г’юз 1995
20   ПА Адам Ўортан 2004
26   Аб Крыс Рычардс 2000
27   Аб Трэва Чалаба (ар. Чэлсі) 1999
28   ПА Шэйк Дукурэ 2000
30   Бр Мэт Тэрнэр (ар. Нотынггэм Ф.) 1994
31   Бр Рэмі Мэт’юз 1994
34   Аб Шадзі Рыяд 2003
  Бр Луі Маўлдэн 2002

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць