Прэм’ер-Ліга

найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Ангельшчыны па футболе

Прэм’ер-Ліга (па-ангельску: The FA Premier League, да 1992 году — Вышэйшы дывізіён) — спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Ангельшчыны, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва Ангельшчыны. У розыгрышы кожны сэзон бяруць удзел 20 клюбаў. Пры гэтым існуе сыстэма ратацыі ў Прэм’ер-Лігу з Футбальнае лігі, то тры апошнія калектывы паводле вынікаў у сэзоне страчваюць права гуляць у лізе на наступны сэзон, саступаючы месца тром лепшым клюбам з Футбольнае лігі. Сэзоны праходзяць з жніўня па травень, прычым кожная каманда гуляе 38 матчаў, то бок мае з кожнай па дзьве сустрэчы, якія праходзяць у гасьцёх і на хатняй пляцоўцы[1]. Большасьць гульняў праводзяцца ў суботу і нядзелю.

Прэм’ер-Ліга
Краіна Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1889, 20 лютага 1992[a]
Колькасьць камандаў 20
Вылет у Чэмпіянат футбольнай лігі
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Ангельшчыны, Супэркубак Ангельшчыны, Кубак футбольнай лігі
Дзейны чэмпіён Манчэстэр Сіці — 9-ы тытул (2022—2023)
Найбольш пасьпяховы клюб Манчэстэр Юнайтэд — 20 тытулаў
Сэзон 2022—2023 гадоў

Ангельская прэм’ер-ліга была сфармаваная ў 1992 годзе з найвышэйшага дывізіёну Футбольнай лігі Ангельшчыны дзеля падвышэньня заробкаў клюбаў і большай камэрцыялізыцыі[2]. З 1992 году тытул чэмпіёну Прэм’ер-Лігі заваёўвалі 6 клюбаў, як то «Арсэнал», «Блэкбэрн Ровэрз», «Чэлсі», «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці» і «Лэстэр Сіці». Зь іх найболей пасьпяховы клюб «Манчэстэр Юнайтэд», які заваёўваў тытул чэмпіёну 13 разоў (менавіта Прэм’ер-лігу).

Ліга ёсьць карпарацыяй, у якой клюбы-чальцы выступаюць у якасьці акцыянэраў і прыносіць каля 2,2 мільярдаў эўра прыбытку на год[3]. Прэм’ер-ліга ёсьць самай папулярнай спартовай лігай у сьвеце, якая трансьлюецца ў больш чым 200 краінах сьвету, апопліваючы тэлеаўдыторыю ў 4,7 мільярдаў чалавек[4][5]. Сярэдняя наведвальнасьць матчаў Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2022—2023 гадоў склала 40 217 чалавек[6].

Пераможцы

рэдагаваць
Год Каманда Горад
1889 Прэстан Норт Энд Прэстан
1890 Прэстан Норт Энд Прэстан
1891 Эвэртан Лівэрпул
1892 Сандэрлэнд Сандэрлэнд
1893 Сандэрлэнд Сандэрлэнд
1894 Астан Віла Бірмінггэм
1895 Сандэрлэнд Сандэрлэнд
1896 Астан Віла Бірмінггэм
1897 Астан Віла Бірмінггэм
1898 Шэфілд Юнайтэд Шэфілд
1899 Астан Віла Бірмінггэм
1900 Астан Віла Бірмінггэм
1901 Лівэрпул Лівэрпул
1902 Сандэрлэнд Сандэрлэнд
1903 Шэфілд Ўэнздэй Шэфілд
1904 Шэфілд Ўэнздэй Шэфілд
1905 Ньюкасл Юнайтэд Ньюкасл-эпон-Тайн
1906 Лівэрпул Лівэрпул
1907 Ньюкасл Юнайтэд Ньюкасл-эпон-Тайн
1908 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
1909 Ньюкасл Юнайтэд Ньюкасл-эпон-Тайн
1910 Астан Віла Бірмінггэм
1911 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
1912 Блэкбэрн Ровэрз Блэкбэрн
1913 Сандэрлэнд Сандэрлэнд
1914 Блэкбэрн Ровэрз Блэкбэрн
1915 Эвэртан Лівэрпул
1920 Ўэст Бромўіч Альбіён Ўэст Бромўіч
1921 Бэрнлі Бэрнлі
1922 Лівэрпул Лівэрпул
1923 Лівэрпул Лівэрпул
1924 Гадэрсьфілд Таўн Гадэрсьфілд
1925 Гадэрсьфілд Таўн Гадэрсьфілд
1926 Гадэрсьфілд Таўн Гадэрсьфілд
1927 Ньюкасл Юнайтэд Ньюкасл-эпон-Тайн
1928 Эвэртан Лівэрпул
1929 Шэфілд Ўэнздэй Шэфілд
1930 Шэфілд Ўэнздэй Шэфілд
1931 Арсэнал Лёндан
1932 Эвэртан Лівэрпул
1933 Арсэнал Лёндан
1934 Арсэнал Лёндан
1935 Арсэнал Лёндан
1936 Сандэрлэнд Сандэрлэнд
1937 Манчэстэр Сіці Манчэстэр
1938 Арсэнал Лёндан
1939 Эвэртан Лівэрпул
1947 Лівэрпул Лівэрпул
1948 Арсэнал Лёндан
1949 Портсмут Портсмут
1950 Портсмут Портсмут
1951 Тотэнгэм Готспур Лёндан
1952 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
1953 Арсэнал Лёндан
1954 Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз Ўулвэргэмптан
1955 Чэлсі Лёндан
1956 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
1957 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
1958 Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз Ўулвэргэмптан
1959 Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз Ўулвэргэмптан
1960 Бэрнлі Бэрнлі
1961 Тотэнгэм Готспур Лёндан
1962 Іпсўіч Таўн Іпсўіч
1963 Эвэртан Лівэрпул
1964 Лівэрпул Лівэрпул
1965 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
1966 Лівэрпул Лівэрпул
1967 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
1968 Манчэстэр Сіці Манчэстэр
1969 Лідс Юнайтэд Лідс
1970 Эвэртан Лівэрпул
1971 Арсэнал Лёндан
1972 Дэрбі Каўнці Дэрбі
1973 Лівэрпул Лівэрпул
1974 Лідс Юнайтэд Лідс
1975 Дэрбі Каўнці Дэрбі
1976 Лівэрпул Лівэрпул
1977 Лівэрпул Лівэрпул
1978 Нотынггэм Форэст Нотынггэм
1979 Лівэрпул Лівэрпул
1980 Лівэрпул Лівэрпул
1981 Астан Віла Бірмінггэм
1982 Лівэрпул Лівэрпул
1983 Лівэрпул Лівэрпул
1984 Лівэрпул Лівэрпул
1985 Эвэртан Лівэрпул
1986 Лівэрпул Лівэрпул
1987 Эвэртан Лівэрпул
1988 Лівэрпул Лівэрпул
1989 Арсэнал Лёндан
1990 Лівэрпул Лівэрпул
1991 Арсэнал Лёндан
1992 Лідс Юнайтэд Лідс
1993 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
1994 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
1995 Блэкбэрн Ровэрз Блэкбэрн
1996 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
1997 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
1998 Арсэнал Лёндан
1999 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
2000 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
2001 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
2002 Арсэнал Лёндан
2003 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
2004 Арсэнал Лёндан
2005 Чэлсі Лёндан
2006 Чэлсі Лёндан
2007 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
2008 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
2009 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
2010 Чэлсі Лёндан
2011 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
2012 Манчэстэр Сіці Манчэстэр
2013 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр
2014 Манчэстэр Сіці Манчэстэр
2015 Чэлсі Лёндан
2016 Лэстэр Сіці Лэстэр
2017 Чэлсі Лёндан
2018 Манчэстэр Сіці Манчэстэр
2019 Манчэстэр Сіці Манчэстэр
2020 Лівэрпул Лівэрпул
2021 Манчэстэр Сіці Манчэстэр
2022 Манчэстэр Сіці Манчэстэр
2023 Манчэстэр Сіці Манчэстэр

Выступы па клюбах

рэдагаваць
Клюб Першых месцаў Пераможныя сэзоны
Манчэстэр Юнайтэд 20 1907—08, 1910—11, 1951—52, 1955—56, 1956—57, 1964—65, 1966—67, 1992—93, 1993—94, 1995—96, 1996—97, 1998—99, 1999—00, 2000—01, 2002—03, 2006—07, 2007—08, 2008—09, 2010—11, 2012—13
Лівэрпул 19 1900—01, 1905—06, 1921—22, 1922—23, 1946—47, 1963—64, 1965—66, 1972—73, 1975—76, 1976—77, 1978—79, 1979—80, 1981—82, 1982—83, 1983—84, 1985—86, 1987—88, 1989—90, 2019—20
Арсэнал 13 1930—31, 1932—33, 1933—34, 1934—35, 1937—38, 1947—48, 1952—53, 1970—71, 1988—89, 1990—91, 1997—98, 2001—02, 2003—04
Эвэртан 9 1890—91, 1914—15, 1927—28, 1931—32, 1938—39, 1962—63, 1969—70, 1984—85, 1986—87
Манчэстэр Сіці 9 1936—37, 1967—68, 2011—12, 2013—14, 2017—18, 2018—19, 2020—21, 2021—22, 2022—23
Астан Віла 7 1893—94, 1895—96, 1896—97, 1898—99, 1899—00, 1909—10,1980—81
Сандэрлэнд 6 1891—92, 1892—93, 1894—95, 1901—02, 1912—13, 1935—36
Чэлсі 6 1954—55, 2004—05, 2005—06, 2009—10, 2014—15, 2016—17
Ньюкасл Юнайтэд 4 1904—05, 1906—07, 1908—09, 1926—27
Шэфілд Ўэнздэй 4 1901—03, 1903—04, 1928—29, 1929—30
Гадэрсьфілд Таўн 3 1923—24, 1924—25, 1925—26
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз 3 1953—54, 1957—58, 1958—59
Лідс Юнайтэд 3 1968—69, 1973—74, 1991—92
Блэкбэрн Ровэрз 3 1911—12, 1913—14, 1994—95
Прэстан Норт Энд 2 1888—89, 1889—90
Портсмут 2 1948—49, 1949—50
Бэрнлі 2 1920—21, 1959—60
Тотэнгэм Готспур 2 1950—51, 1960—61
Дэрбі Каўнці 2 1971—72, 1974—75
Шэфілд Юнайтэд 1 1897—98
Ўэст Бромўіч Альбіён 1 1919—20
Іпсўіч Таўн 1 1961—62
Нотынггэм Форэст 1 1977—78
Лэстэр Сіці 1 2015—16
  1. ^ Пераўтварэньне ў Прэм’ер-Лігу старога Першага дывізіёну

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Прэм’ер-Лігасховішча мультымэдыйных матэрыялаў