Бундэсьліга
Бундэсьліга (па-нямецку: Fußball-Bundesliga; саюзная ліга) — прафэсінае спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Нямеччыны, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва Нямеччыны.
Бундэсьліга | |
Краіна | Нямеччына |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1963 |
Колькасьць камандаў | 18 |
Вылет у | Бундэсьліга 2 |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі |
Кубак Нямеччыны Супэркубак Нямеччыны |
Міжнародныя кубкі |
Ліга чэмпіёнаў Ліга Эўропы Ліга канфэрэнцыяў |
Дзейны чэмпіён | Баер Левэркузэн — 1-ы тытул (2023—2024) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Баварыя Мюнхэн — 32 тытулы |
ТБ-партнэры | Setanta Sports |
Сэзон 2024—2025 гадоў |
Спаборніцтва зьяўляецца найвышэйшай лігай Чэмпіянату Нямеччыны па футболе. Бундэсьліга мае 18 камандаў, якія аспрэчваюць тытул чэмпіёна краіны. Сэзон пачынаецца ў жніўні й доўжыцца па травень наступнага году. Большасьць гульняў праводзяцца па суботах і нядзелях. Пераможца Бундэсьлігі акрамя тытулу чэмпіёну Нямеччыны атрымлівае права на ўдзел у Супэркубку Нямеччыны. Тры каманды, якія набралі найменшую колькасьць ачкоў, пасьля сканчэньня сэзону пераходзяць у Бундэсьлігу 2. Цягам сэзону прысвойваюцца ўзнагароды найлепшаму гульцу месяца, найлепшаму навічку. Паводле фінансавых паказчыкаў у Эўрапейскім футболе Бундэсьліга лічыцца адной з чатырох наймацнейшых разам с ангельскай Прэм’ер-Лігай, італьянскай Сэрыяй A ды гішпанскай Ля Лігай.
Бундэсьліга была ўтвораная ў 1963 годзе ў Заходняй Нямеччыне. У 1991 годзе ў Бундэсьлізе пачалі ўдзельнічаць клюбы з усёй Нямеччыны.
Сэзоны
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (анг.)