Русаковічы (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Русако́вічывёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавету.

Русаковічы
трансьліт. Rusakovičy
Аўтобусны прыпынак (2019 год)
Аўтобусны прыпынак (2019 год)
Першыя згадкі: 1584
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Рудзенскі
Вышыня: 166 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:  120 чал. (2012)
нацыянальны склад: беларусы
колькасьць двароў: 64 (2012)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222850[1]
СААТА: 6244857061
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°31′14″ пн. ш. 27°50′37″ у. д. / 53.52056° пн. ш. 27.84361° у. д. / 53.52056; 27.84361Каардынаты: 53°31′14″ пн. ш. 27°50′37″ у. д. / 53.52056° пн. ш. 27.84361° у. д. / 53.52056; 27.84361
Русаковічы на мапе Беларусі ±
Русаковічы
Русаковічы
Русаковічы
Русаковічы
Русаковічы
Русаковічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Месьціцца за 49 км на поўдзень ад Менску, за 24 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі і за 11 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Менск—Асіпавічы. Знаходзіцца на рацэ Пціч (прыток Прыпяці). У вёсцы стаіць помнік партызанскай брыгадзе «Беларусь»[2]. На поўдзень ад вёскі праходзіць шаша РудзенскШацак (Р69), на іншым баку якой месьціцца Праўдзінскі пасёлак. Назва ўтвораная ад прозьвішча Русаковіч[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • ХІХ стагодзьдзе: 1800 год — 147 жыхароў і 27 двароў; 1858 год — 149 рэвіскіх душаў; 1897 год — 533 жыхары (506 у вёсцы + 17 у маёнтку + 10 ва ўрочышчы) і 78 двароў (76 у вёсцы + 2 ва ўрочышчы).
  • ХХ стагодзьдзе: 1917 год — 631 жыхар (565 у вёсцы + 54 у маёнтку + 12 на млыне) і 124 двары (121 у вёсцы + 3 на млыне); 1940 год — 383 жыхары і 101 двор; 1960 год — 357 жыхароў.
  • ХХІ стагодзьдзе: 2002 год — 179 жыхароў і 101 двор; 2010 год — 150 жыхароў і 82 гаспадаркі; 2012 год — 120 жыхароў і 64 гаспадаркі[2].

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
«Беларускія могілкі ў Русаковічах» (Генрык Вэйсэнгоф, 1889)

У 1584 годзе вёска Русаковічы ўпершыню пісьмова згадваецца ў складзе Менскага павету Вялікага Княства Літоўскага[4], калі Яраш Варфаламеевіч Мажэйка прадаў яе менскаму падкаморыю Андрэю Мікалаевічу Станкевічу. У 1608-м той перапрадаў вёску менскаму кашталяну Шчаснаму Яраславічу Галоўчынскаму. Надалей маёнтак належаў Падбярэскім, Швяйкоўскім і Янішэўскім. У 2-й палове XVIII стагодзьдзя Быкоўскія пабудавалі каля Пцічы драўляную сядзібу і капліцу з радавым склепам. На 1784 год Русаковічы належалі Вінцэнту Яксу-Быкоўскаму. У 1793 годзе Русаковічы па выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі, дзе іх улучылі ў Цітвянскую воласьць Ігуменскага павету (Менская губэрня). У 1800 годзе ў вёсцы месьціліся капліца, вінакурня, карчма, млын і шляхецкая сядзіба. У 1856 году Юзэфа Быкоўская, што была ўнучкай Вінцэнта, выйшла замуж за Ўладзіслава Вэйсэнгофа, да якога адышлі Русаковічы ў якасьці вена. Фальварак памерам 1800 гектараў атрымаў іх сын Генрык Вэйсэнгоф (1859—1922), які ажаніўся зь Людвікай Сакольскай[5].

 
Мост праз раку Пціч у Русаковічах (1901 год)

Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы дзейнічалі хлебазапасная крама і царква, у маёнтку — млын на рацэ Пціч з 2 паставамі. У лютым 1918 году ў ходзе Першай сусьветнай вайны трапіла пад нямецкую акупацыю. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Русаковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году вёска абвяшчалася часткай Беларускай ССР. У жніўні 1919 году ў ходзе Польска-савецкай вайны вёску заняло Польскае войска. Зь ліпеня 1920 году зноў у складзе БССР. У верасьні 1920 году ў Русаковічах адчынілі працоўную школу 1-й ступені. Зь ліпеня 1924 году ў Менскай акрузе. У 1933 годзе стварылі калгас «Сталінец» і кузьню. З 12 лютага 1935 году ў Рудзенскім раёне. З 15 студзеня 1938 году ў Менскай вобласьці. Пры канцы чэрвеня 1941 году ў ходзе Нямецка-савецкай вайны вёску заняло Нямецкае войска. Каля Русаковічаў разьмясьцілі штаб партызанскай брыгады «Беларусь» і Рудзенскі падпольны раённы камітэт Камуністычнай партыі Беларусі. У красавіку 1942 году нямецкія карнікі спалілі вёску і забілі 11 вяскоўцаў. 4 ліпеня 1944 году вёску заняло Савецкае войска. 20 студзеня 1960 году ўлучылі ў Цітвянскі сельсавет Пухавіцкага раёну[2]. 24 лістапада 1966 году пасёлак Чырвоная Горка зьліўся зь вёскай Русаковічы[6]. У 2002 годзе Русаковічы ў Рудзенскім пасялковым савеце[2].

Ураджэнцы

рэдагаваць
  1. ^ Пухавіцкі раён (Рудзенск) // УП «Белпошта», 2019 г. Праверана 2 сьнежня 2019 г.
  2. ^ а б в г Г.Ф. Раманаў, Васіль Удальцоў, Ала Шамрук. Пухавіцкі раён (Русаковічы) // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкляпэдыя / дыр. Тацяна Бялова, нав.рэд. Аляксандар Лакіза. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2013. — Т. 8. Менская вобласьць. Кн. 4. — С. 177. — 528 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0735-9
  3. ^ З гісторыі населеных пунктаў (Русаковічы) // Памяць: Пухавіцкі раён / уклад. Аляксандар Прановіч, дыр. Яўген Малашэвіч, маст. Эдуард Жакевіч. — Менск: Беларусь, 2003. — С. 718. — 749 с. — 3000 ас. — ISBN 985-01-0251-9
  4. ^ Русаковічы - фота і помнікі // Radzima.org, 7 верасьня 2007 г. Праверана 2 сьнежня 2019 г.
  5. ^ Раман Афтаназы. Русаковічы // Гісторыя рэзыдэнцыяў на даўніх ускраінах Рэчы Паспалітай = Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej / рэд. Люцыян Пяты. — 2-е выпр. і дап. — Уроцлаў: Асалінэюм, 1991. — Т. 1. Менскае, Амсьціслаўскае, Полацкае і Віцебскае ваяводзтвы. — С. 138-140. — 340 с. — 10 000 ас. — ISBN 83-04-03713-0
  6. ^ Ганна Дулеба, Г.М. Новікава. Населеныя пункты, якія не існуюць або перайменаваныя (Чырвоная Горка) // Памяць: Пухавіцкі раён. — Менск: Беларусь, 2003. — С. 26. — 749 с. — 3000 ас. — ISBN 985-01-0251-9