Шчасны Галоўчынскі

(пам. 1610) кашталян менскі

Шчасны Галоўчынскі (па-польску: Szczęsny Hołowczyński, 1610) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўца любашанскі з 1581. 12 сакавіка 1600 названы кашталянам менскім. Валодаў маёнткамі Галоўчын, Езна, Цітва, Шацк і інш.

Шчасны Галоўчынскі

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1610
Род Галоўчынскія
Бацькі Яраслаў Мацьвеевіч Галоўчынскі
Дарота Касьцевіч
Жонка Гальшка Хадкевіч
Дзеці Ян<br\>Рэгіна

З роду князёў Галоўчынскіх герба «Лебедзь», сын маршалка гаспадарскага і ляхавіцкага старосты Яраслава Мацьвеевіча і Дароты Венцлаваўны Касьцевіч.

Быў жанаты на віленскай кашталянке Гальшке Хадкевіч і меў сына Яна, чашніка літоўскага, які памёр бяздзетным, і дачку Рэгіну, якая ў першы раз пабралася шлюбам з менскім ваяводай Пятром Тышкевічам, а пасьля яго сьмерці з чашнікам літоўскім, а потым ваяводай амсьціслаўскім і віцебскім Крыштапам Кішкай.

Літаратура

рэдагаваць