Яўген Малашэвіч
Яўген Сяргеевіч Малашэвіч (нар. 10 сьнежня 2002) — беларускі футбаліст, нападнік менскага «Дынама».
Яўген Малашэвіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 сьнежня 2002[1] (22 гады) | |
Рост | 177 см[2] | |
Вага | 63 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Менск | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2020—2024 | Менск | 63 (6) |
2022 | → Хваля | 8 (0) |
2022 | → Гомель | 9 (0) |
2025— | Дынама Менск | 5 (0) |
2025— | → Дынама-2[d] | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец клюбу «Менск». З 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2020 годзе пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 26 ліпеня 2020 году, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць БАТЭ (0:6).
У сэзоне 2021 году пачаў часьцей зьяўляцца ў асноўнай камандзе, таксама гуляў за моладзевую каманду «Менску» ў Юніёрскай лізе УЭФА. Сэзон 2022 году пачынаў у складзе сталічнага клюбу, а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[4], дзе неўзабаве замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У чэрвені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў пінскі клюб[5], і ў ліпені быў арандаваны «Гомлем»[6], дзе звычайна выходзіў на замену або заставаўся на лаве запасных. У лістападзе 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Гомель»[7]. У студзені 2023 году па вяртаньні з арэнды стаў трэнавацца зь «Менскам»[8]. Дэбютны гол у Найвышэйшай лізе правёў 1 ліпеня 2023 году ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», які аказаўся пераможным для каманды. Агулам за два гады стаў адным зь лідэрам сталічнага клюбу. У студзені 2025 году мог уладкавацца ў Гішпаніі, дзе да гульца была цікавасьць з боку клюбу трэцяга дывізіёну[9]. Тым ня менш, Малашэвіч застаўся на радзіме, прыяднаўшыся да сталічнага «Дынама»[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Evgeniy Malashevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2025/yagen-malashevich
- ^ а б https://www.fcgomel.by/team/main-roster/evgeniy-malashevich/
- ^ От "Сморгони" и "Волны" до "Осиповичей" и "Молодечно". Заявки команд первой лиги
- ^ Евгений Малашевич расстался с "Волной"
- ^ "Гомель" взял у "Минска" нападающего в аренду
- ^ Наша команда отправилась в заслуженный отпуск (рас.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (2022-11-30). Праверана 2022-12-20 г.
- ^ В товарищеском матче "Минск" минимально уступил "Волне" (рас.) Праверана 2023-01-22 г.
- ^ Евгений Малашевич: испанский клуб был готов подписать контракт. Но у нас другие законы, "Минск" не мог отдать меня бесплатно (рас.). Прессбол (2025-01-30). Праверана 2025-03-09 г.
- ^ Евгений Малашевич рассказал, почему сорвался его переход в Испанию (рас.). Sport5 (2025-02-18). Праверана 2025-03-09 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball