Прозьвішча
Прозьвішча — спадчыннае радавое імя, якое паказвае на прыналежнасьць чалавека да аднаго роду, які вядзе пачатак ад агульнага продка, або ў вузейшым разуменьні — да адной сям'і.
Структура прозьвішча
рэдагавацьПрозьвішча складаецца, першым чынам, з каранёвай асновы (якая мае або мела ў мінулым якое-небудзь лексычнае значэньне), але таксама можа складацца з прыстаўкі, суфіксы і канчатку.
Аснова
рэдагавацьАснова прозьвішча часта паходзіць ад асабістага імя або ж мянушкі, якая нясе тое або іншае лексычнае значэньне.
Мужчынскія і жаночыя прозьвішчы
рэдагавацьУ беларускай мове і некаторых іншых славянскіх мовах, а таксама ў летувіскай і латыскай, жаночыя прозьвішчы, як правіла, адрозьніваюцца па форме ад мужчынскіх — у сілу марфалягічных асаблівасьцяў мовы.
У некаторых мовах, напрыклад у летувіскай, прозьвішчы маюць розныя формы для мужчын, замужніх і незамужніх жанчын.
У ісьляндзкай мове імёны па бацьку, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці прозьвішчаў, утвараюцца па-рознаму для мужчын і жанчын.
Узьнікненьне прозьвішчаў
рэдагавацьУзьнікненьне прозьвішчаў у сучасным разуменьні адбылося позна, і было зьвязана, відавочна, з пашырэньнем эканамічных сувязяў і неабходнасьцю рэгуляваньня інстытуту спадкаемства. Відавочна, што ўпершыню яны зьявіліся ў эканамічна разьвітых абласьцях Паўночнай Італіі ў X—XI стагодзьдзях[1].
У далейшым працэс актыўнага станаўленьня прозьвішчаў пачаўся і на паўднёвым усходзе Францыі, у П’емонце і паступова ахапіў усю Францыю. У Ангельшчыне працэс станаўленьня прозьвішчаў пачаўся пасьля яе заваяваньня нарманамі ў 1066 і скончыўся да XV стагодзьдзя, хоць у Ўэйлзе і Шатляндыі фармаваньне прозьвішчаў ішло і ў 18 стагодзьдзі[2]. Падобная сытуацыя склалася і на тэрыторыі Нямеччыны, дзе фармаваньне прозьвішчаў нямецкіх сялянаў ішло яшчэ й у XIX стагодзьдзі. На мяжы XV—XVI стагодзьдзяў прозьвішчы дасягнулі Даніі. У 1526 годзе кароль загадаў усёй дацкай шляхце абзавесьціся прозьвішчамі. З Даніі і Нямеччыны прозьвішчы перайшлі да швэдаў.
Узьнікненьне беларускіх прозьвішчаў
рэдагавацьНа землях ВКЛ напрыканцы XV стагодзьдзя першыя прозьвішчы займелі баяры-шляхта. Спачатку яны не былі сталымі. Сыны баярына Грынькі рабіліся Грынковічамі, але дзеці ягонага сына Багдана ўжо былі Багданавымі Грынковічамі. Яшчэ праз пакаленьне пра Грыньку маглі і забыцца, ператварыўшыся ў Багдановічаў. Але Багдановічам цяжка было пацьвердзіць свае правы на сяло, якое вялікі князь даў іх дзядам-Грынковічам. Таму чым больш дзяржаўная канцылярыя стварала папер-прывілеяў, тым важней для шляхціца было зафіксаваць сваё прозьвішча раз і назаўжды.
Сяляне ж яшчэ ў пачатку XVI стагодзьдзя прозьвішчаў ня мелі. Толькі ў сярэдзіне таго стагодзьдзя, падчас Валочнай памеры 1557 году, прозьвішчы сялянам пачалі даваць кантрольныя органы ВКЛ. Сялянаў «прымацоўвалі» да зямлі, высялялі ў вялікія вёскі і перапісвалі, дадаючы да імені імя па бацьку або мянушку, якія цяпер раз і назаўжды рабіліся прозьвішчамі.[3][4]
Узьнікненьне прозьвішчаў у Масковіі
рэдагавацьБеларускія прозьвішчы на трыста гадоў старэйшыя за расейскія. У Масковіі прозьвішчы да XVI стагодзьдзя было прывілеем князёў і баяраў. А прозьвішча на -іч давалася толькі з дазволу вялікага князя. У «Тысяцкай кнізе» 1550 на тысячу чалавек такія прозьвішчы мелі толькі 28. Рэшта прозьвішчаў — на -оў або на —ін. ь У XVI—XVII стагодзьдзях прозьвішчы пачалі зьяўляцца ў асяродзьдзі дваран. У XVII—XVIII стагодзьдзях — у гараджан, напрыканцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзі — духавенства. Сяляне ня мелі прозьвішчаў да сярэдзіны ХIХ ст[3].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Dauzat A. Les noms de famille de France. 1949. P. 40.
- ^ Reyney P.H. The Origin of English Surnames. 1967.
- ^ а б Беларускія прозвішчы на трыста гадоў старэйшыя за расійскія: усё пра іх, Наша Ніва, 27-04-2013
- ^ Я. Станкевіч. Нашыя прозьвішчы. / Клаўдзі Дуж-Душэўскі // [[Беларускі сьцяг (1922)|]] : часопіс. — Коўна: Урад БНР, 1922. — № 4. жнівень—верасень. — С. 29—33.