Ражкоўка

вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Ражко́ўка[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.

Ражкоўка
трансьліт. Ražkoŭka
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Дзьмітравіцкі
Вышыня: 165[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 71 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225063[2]
СААТА: 1240820116
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°31′55″ пн. ш. 23°41′35″ у. д. / 52.53194° пн. ш. 23.69306° у. д. / 52.53194; 23.69306Каардынаты: 52°31′55″ пн. ш. 23°41′35″ у. д. / 52.53194° пн. ш. 23.69306° у. д. / 52.53194; 23.69306
Ражкоўка на мапе Беларусі ±
Ражкоўка
Ражкоўка
Ражкоўка
Ражкоўка
Ражкоўка
Ражкоўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ражкоўка месьціцца за 20 км на паўночны захад ад Камянцу, за 54 км на поўнач ад Берасьця, за 28 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.

Мінуўшчына

рэдагаваць

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, дзяржаўная ўласнасьць, паводле 10-й рэвізіі (1857) — 416 рэвіскіх душ. З 1860-х гадоў у Дзьмітравіцкай воласьці тых жа павету і губэрні. У 1890 годзе ў Ражкоўскай сельскай грамадзе, 530 дзесяцінаў ворыўнай зямлі, 71 дзесяціна лесу. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы 107 двароў, 571 жыхар, народная вучэльня, хлебазапасная крама.

У 1921 годзе ў выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Дзьмітравіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.

Зь верасьня 1939 году ў выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР. З 1940 году ў Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 103 двары, 476 жыхароў.

У Другую сусьветную вайну ў 1943 годзе пабудаваная драўляная царква Казанскай Божай маці, будаўніцтва якой зьвязанае з выратаваньнем жыхароў вёскі ад расстрэлу. У сакавіку 1944 году ў раёне вёскі вяла баі партызанская дывізія С. А. Каўпака. На вясковых могілках пахаваныя 29 партызанаў, якія загінулі ў гэтых баях.

У пасьляваенныя гады ў вёсцы працавала пачатковая школа, у якой у 1948 годзе навучалася 105 вучняў. У 1949 годзе арганізаваны калгас «Шлах да камунізму». У 1954 годзе ўвайшла ў склад Бялоўскага сельсавету, адначасова стала цэнтрам сельсавету, які ў сувязі з гэтым быў перайменаваны ў Ражкоўскі. З 1959 году зноў у Дзьмітравіцкім сельсавеце. Паводле перапісу 1959 году ў вёсцы 317 жыхароў, у 1970 годзе — 274 жыхары, у саўгасе «Белавескі».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 71 жыхар
  • 2005 год — 55 двароў, 87 жыхароў[4]
  • 1999 год — 98 жыхароў

Ражкоўскі цуд

рэдагаваць

28 верасьня 1942 року Ражкоўку атачылі нямецкія жаўнеры, якія атрымалі зьвесткі пра тое, што яе жыхары дапамагаюць савецкім партызанам. Усіх падзялілі на тры групы: на шыбеніцу мелі адправіцца вясковыя актывісты, партызанскія сувязныя і чальцы іхніх сем’яў; у другую групу трапілі падазраваныя ў сувязі з партызанамі або ў спачуваньні савецкай уладзе; трэцяя група павінна была пакінуць вёску пасьля завяршэньня карнай апэрацыі. Немцы дазволілі перадаць з трэцяе групы ў другую малых дзяцей і адпусьцілі састарэлых[5].

Купку мужчынаў прымусілі капаць яму за вёскай, куды павялі найбольшую групу. Моладзь да 25 гадоў павезьлі ў Белавежу, адкуль яны мелі адправіцца на прымусовыя працы ў Нямеччыну, дзяцей да 12 гадоў аддалі ў Дзьмітравічы[6].

Калі ўсё было падрыхтавана да расстрэлу, на ўзьлеску прызямліўся самалёт. Маёр, які ляцеў гэтым самалётам, быў егерам Герынга Мікалаем Нэйманам[6], адкамандзіраваным для ўладкаваньня ў Белавескай пушчы ўзорнай паляўнічай гаспадаркі. Ён загадаў пачакаць з выкананьнем загаду, а сам накіраваўся ў штаб у Белавежы, адкуль празь дзьве гадзіны прывёз новае распараджэньне: расстрэл адменены[7]. Вяскоўцы вярнуліся дамоў, іхніх дзяцей вярнулі бацькам[8].

Праз пэўны час (паводле розных зьвестак, ад двух тыдняў да некалькіх месяцаў) нямецкі егер прывёз у Ражкоўку выразаную з дрэва скульптуру Багародзіцы зь дзіцем. Ён патлумачыў вяскоўцам, што спусьціцца на зямлю яго змусіла ўбачаная ім у небе Божая Маці, якая загадала спыніць расстрэл[8].

У гонар гэтае падзеі ражкоўцы збудавалі ў вёсцы царкву, куды зьмясьцілі падораную немцам скульптуру Дзевы Марыі з надпісам «28.9.1942». Першага сьвятара для царквы знайшлі самі немцы, якія вазілі яго на служэньні з суседняе вёскі[6].

Каля двух дзясяткаў рокаў таму побач зь месцам плянаванага расстрэлу быў пастаўлены памятны крыж з абразком Божай Маці і надпісам «Гэты крыж узьведзены ў памяць выратаваньня ад сьмерці жыхароў вёскі Ражкоўка 1942 году 28 верасьня»[5].

У 2008 року па гэтай падзеі быў зьняты фільм «Панна Марыя з Ражкоўкі»[9].

Інфраструктура

рэдагаваць

У складзе СВК «Хадасы». Працуе аддзяленьне сувязі.

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільныя дарогі Дзьмітравічы — Амелянец — Вярховічы (Н348) і Хадасы — Сінітычы — Ражкоўка (Н360)[10].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
  1. ^ Ражкоўка Фотаплянэта Праверана 2 сьнежня 2012 г.
  2. ^ Алфавитный список улиц по Рожковка (рас.) Каменецкий район. БелпоштаПраверана 2 сьнежня 2012 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 169
  4. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 79
  5. ^ а б Святлана Яскевіч. Ратавальны абраз // Звязда. — 22 жніўня 2008. — № 157 (26269).
  6. ^ а б в Людмила Мартысюк. (3 студзеня 2004) О том, как Божья Матерь спасла деревню Рожковку (рас.) Богомольцу в назидание. Знамя юности №13807. Праверана 2 сьнежня 2012 г.
  7. ^ Ганна Мароз. Будзьце з Богам, з нашай Божай Маці Ражкоўскай… Religia. Echa PolesiaПраверана 2 сьнежня 2012 г.
  8. ^ а б Павал Севярынец. (2 сьнежня 2012) Беларуская глыбіня. Ражкоўскі цуд. Наша НіваПраверана 2 сьнежня 2012 г.
  9. ^ Панна Марыя з Ражкоўкі Каталёг фільмаў. МагніфікатПраверана 2 сьнежня 2012 г.
  10. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 2 сьнежня 2012 г.
  11. ^ Валянціна Казловіч. Гэтыя вёскі павінны быць уключаныя ў спіс помнікаў беларускай гісторыі. — 29 ліпеня 2003. — № 185 (24869).

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць