Рэвізія (перапіс насельніцтва)
Рэві́зія (ад позьнелацінскага revisio — перагляд) ці падушны перапіс — перапіс падатнага насельніцтва ў XVIII—XIX стагодзьдзях у Расеі.
Замена падворнага падатку ў першай чвэрці XVIII стагодзьдзя на падушны падатак патрабавала асабістага ўліку падатных станаў (сяляне, мяшчане, купцы). Падобны ўлік атрымаў назву рэвізія, а адзінка ўліку — рэвіская душа. Шэраг рэвізіяў (1-ая, 2-ая, 6-ая) не ўлічваў жаночага насельніцтва.
Усяго было праведзена 10 рэвізіяў:
№ | Год |
---|---|
I | 1719 |
II | 1744—45 |
III | 1763 |
IV | 1782 |
V | 1795 |
VI | 1811 |
VII | 1815 |
VIII | 1833 |
IX | 1850 |
X | 1857 |