Дзьмітравіцкі сельсавет (Камянецкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Дзьмі́травіцкі сельсавет (афіцыйная назва — Дзьмітро́віцкі сельсавет[1]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Дзьмітравічы.

Дзьмітравіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Дзьмітравічы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1626 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

На поўначы тэрыторыя сельсавету выходзіць да Белавескай пушчы.

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны Дзьмітравіцкі сельсавет у складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

24 верасьня 1998 году вёскі Вілы, Селішча Вялікае, Селішча Малое, Мшанкі, Гарошкаўка 1, якія раней належалі да Дзьмітравіцкага сельсавету, перададзеныя ў склад Камянюцкага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць

Улучае ў сябе 29 населеных пунктаў з агульнай колькасьцю насельніцтва на 2010 год — 2034 жыхары. Найбуйнейшыя вёскі — Дзьмітравічы (588 жыхароў) і Хадасы (516), у якіх пражывае больш за палову насельніцтва ўсяго сельсавету. Больш за палову астатніх вёсак маюць насельніцтва менш за 30 жыхароў, а Абрамава знаходзіцца на мяжы зьнікненьня (3 жыхары).

Транспартныя сувязі

рэдагаваць

Праз тэрыторыю сельсавету праходзяць аўтадарогі рэспубліканскага значэньня «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98) і Берасьце — Камянец — Каменюкі (Р83).

Азёры і рэкі

рэдагаваць

Каля вёскі Ўнучкі маецца возера Смуга. Па поўначы тэрыторыі сельсавету працякае канал Хваянаўскі роў, які ўпадае ў раку Белую.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 49
  2. ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 24 сентября 1998 г. № 87 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района

Літаратура

рэдагаваць