Хадасы (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Хадасы́[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Хадасы | |
трансьліт. Chadasy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Вышыня: | 182[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 516 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225065[2] |
СААТА: | 1240820156 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′7″ пн. ш. 23°43′50″ у. д. / 52.46861° пн. ш. 23.73056° у. д.Каардынаты: 52°28′7″ пн. ш. 23°43′50″ у. д. / 52.46861° пн. ш. 23.73056° у. д. |
± Хадасы |
Хадасы месьцяцца за 4 км на захад ад аўтадарогі Берасьце — Каменюкі (Р83), за 12 км на паўночны захад ад Камянцу, за 52 км на поўнач ад Берасьця, за 26 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Другая вёска ў сельсавеце паводле колькасьці насельніцтва пасьля Дзьмітравічаў.
Гісторыя
рэдагаваць- 1845: маёнтак Хадасы Горныя, уласнасьць Аўгусьціна Сузіна. Да маёнтку адносілася вёска Хадасы, у якой налічвалася 8 двароў і 56 наяўных душ.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі вёскі Хадасы Горныя і Хадасы Дольныя (68 рэвіскіх душ), у складзе маёнтку Хадасы, уласнасьць Сузіна; вёска Хадасы (22 рэвіскія душы), дзяржаўная ўласнасьць.
- 2-я палова XIX ст.: у Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1897: паводле перапісу:
- вёскі Хадасы Горныя (6 двароў, 61 жыхар, хлебазапасная крама) і Хадасы Дольныя (9 двароў, 78 жыхароў, хлебазапасная крама)
- маёнткі Хадасы Горныя (уласнасьць Емяльяна Сузіна, 231 дзесяціна зямлі, 8 дзесяцінаў лесу), Хадасы Дольныя (уласнасьць Жазэфіны Манькоўскай, 119 дзесяцінаў зямлі, 9 дзесяцінаў лесу), Хадасы-Залешаны (уласнасьць Міхаліны Фішар, 53 дзесяціны зямлі, 5 дзесяцінаў лесу)
- выселак Ходасы (2 двары, 9 жыхароў)
- ваколіца Хадасы (8 двароў, 42 жыхары)
- 1905:
- вёскі Хадасы Малыя (253 жыхары) і Хадасы Вялікія (266 жыхароў)
- маёнткі Хадасы Горныя (4 жыхары) і Хадасы Дольныя (7 жыхароў)
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Дзьмітравіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923:
- вёскі Хадасы-Аколіца (7 двароў, 23 жыхары) і Ходасы (3 двары, 7 жыхароў)
- фальваркі Хадасы Горныя (1 двор, 14 жыхароў) і Ходасы Дольныя (4 двары, 16 жыхароў)
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска, 24 двары, 207 жыхароў, і хутар, 4 двары, 17 жыхароў. У Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 6 жыхароў.
- 1950: у вёсцы 58 двароў, 254 жыхары, калгас «8 Сакавіка», пачатковая школа.
- 1959: арганізаваны саўгас «Белавескі».
- 1970: 296 жыхароў, цэнтар саўгаса «Першамайскі» (з 1991 году — калгас «Першамайскі»).
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 516 жыхароў
- 2005 год — 517 жыхароў, 182 двары[4]
- 1999 год — 529 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьЦэнтар СВК «Хадасы».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Хадасы (Камянецкі раён) Фото планета Праверана 29 сакавіка 2013 г.
- ^ Почтовые индексы улиц деревни Ходосы (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 29 сакавіка 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 169
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 92
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 92.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Хадасы (рас.), Глёбус Беларусі
- Хадасы , Radzima.org
- Надвор’е ў вёсцы Хадасы, Камянецкі раён Праверана 29 сакавіка 2013 г.