Ражкоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці БССР

Ражко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці за часам БССР. Цэнтрам сельсавету была вёска Ражкоўка.

Гісторыя рэдагаваць

Бялоўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Белая быў утвораны 12 кастрычніка 1940 году неўзабаве пасьля ўваходу тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР і ўтварэньня Берасьцейскай вобласьці, як вынік падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа. У 1944 годзе пасьля ўваходу часткі Гайнаўскага раёну ў склад Польшчы сельсавет перададзены ў склад Камянецкага раёну. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету былі далучаны новыя тэрыторыі, у тым ліку і вёска Ражкоўка, якая стала цэнтрам сельсавету, які ў сваю чаргу адначасова быў перайменаваны ў Ражкоўскі. Скасаваны 17 лістапада 1959 году.

Літаратура рэдагаваць