Бялоўскі сельсавет
Бяло́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе спачатку Гайнаўскага (1940—1944), а потым Камянецкага раёнаў Берасьцейскай вобласьці за часам БССР. Цэнтрам сельсавету была вёска Белая.
Гісторыя
рэдагавацьБялоўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Белая быў утвораны 12 кастрычніка 1940 году неўзабаве пасьля ўваходу тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР і ўтварэньня Берасьцейскай вобласьці, як вынік падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа. У 1944 годзе пасьля ўваходу часткі Гайнаўскага раёну ў склад Польшчы сельсавет перададзены ў склад Камянецкага раёну. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету былі далучаны новыя тэрыторыі, у тым ліку і вёска Ражкоўка, якая стала цэнтрам сельсавету, які ў сваю чаргу адначасова быў перайменаваны ў Ражкоўскі.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 7, 8, 20, 79, 80.