Мантыгердавічы
Мантыгердавічы, Мантыгірдавічы — літоўскі шляхецкі род гербу «Вадвіч».
Мантыгердавічы | |
![]() Герб «Вадвіч»
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Першы з роду: | Мантыгерд |
Прозьвішча рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Мантыгерд (імя)
Імя Мантыгерд (Монтгерд), ад якога ўтварылася прозьвішча роду, зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Зь іншага боку, імя Мантыгерд зьмяшчае той жа фармант (-герд-), што і імя Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[2]).
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', а фармант -герд- — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[3]. Такім парадкам, імя Мантыгерд азначае «гарлівасьць аховы»[4].
Гісторыя рэдагаваць
Пачынальнік роду — літоўскі баярын Мантыгерд, намесьнік полацкі ў 1396 годзе. Меў некалькі сыноў і пляменьнікаў, зь іх ад Наруша пайшоў род Нарушэвічаў[5].
Найбольш вядомыя рэдагаваць
- Пётар (Петраш; каля 1390—1459), сын Мантыгерда. У час складаньня Гарадзельскай уніі (1413 год) разам з братамі і родзічамі прыняў герб «Вадвіч». Староста падольскі ў 1418 годзе, маршалак надворны ў 1422—1431 гадох, намесьнік наваградзкі ў 1431 годзе, маршалак земскі з 1434 году.
- Пётар Янавіч (мянушка Белы; каля 1440—1499?), унук Пятра. Намесьнік браслаўскі, маршалак надворны ў 1480—1482 гадох, староста луцкі, маршалак валынскі ў 1487 годзе, ваявода троцкі і маршалак земскі з 1491 году.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Насевіч В. Мантыгірдавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 271.
Літаратура рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)