Пётар Мантыгердавіч «Белы»
Пётар Мантыгердавіч (мянушка «Белы»; каля 1440 — 1499) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак дворны літоўскі (1480—1482), ваявода троцкі і маршалак земскі (з 1491).
![]() Герб «Вадвіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1440 |
Памёр | 1499 |
Род | Мантыгердавічы |
Бацькі | Пётар Мантыгердавіч Ганна з Карыбутавічаў |
Дзеці | Ян, Соф'я |
Валодаў Алыкай на Валыні, Дубровай і Нядрэскам у Заслаўскім княстве, Шацкам і Цітвай у Менскім павеце, Лахвай на Палесьсі, Іўем, Лоскам, у 1492 атрымаў Нясьвіж. Трымаў Браслаўскае і Луцкае староствы.
Біяграфія рэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Мантыгердавічаў гербу «Вадвіч», сын Пятра, маршалка земскага, і Ганны з Карыбутавічаў.
У 1487 атрымаў урад маршалка валынскага. Неаднаразова браў удзел у пасольствах вялікага князя Аляксандра ў Маскву[1].
Ягоны адзіны сын Ян загінуў у бітве на Вядрошы (1500), па чым усе маёнткі адыйшлі да дачкі Соф’і, жонкі Станіслава Кішкі.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Насевіч В. Мантыгірдавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 271.
Літаратура рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0