Вадвіч (герб)
«Вадвіч» (па-польску: Wadwicz) — прыватны шляхецкі герб, якім карысталіся больш за 36 родаў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага.

Апісаньне рэдагаваць
Шчыт вэртыкальна падзелены на 2 часткі. У левым чырвоным полі знаходзіцца срэбная стронга, а ў правым срэбным полі — чырвоная стронга. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страўсавых пёраў.
Гісторыя рэдагаваць
Вядомы зь сярэдзіны XV стагодзьдзя. Пашыраўся ў Вялікім княстве Літоўскім пасьля Гарадзелькай уніі 1413 року.
Роды рэдагаваць
Адамовічы, Адамкевічы, Адамковічы, Акушковічы, Анґліцкія, Анцэвічы, Барэйшы, Боскія, Вадвічы, Вандаловічы, Віруловічы, Воўчакі, Вэнславовічы, Вэнслаўскія, Вэнцлавовічы, Вэнцлаўскія, Камянецкія, Ладзяты, Лойбы, Мандыгерты, Мандыгірды, Мантыгерды, Мандыгірдавічы, Манкерскія, Мантыгірдавічы, Матыашэвічы, Монгірды, Мэнжыкі, Надажынскія, Нарушэвічы, Рашкевічы, Роскі, Роскія, Станкевічы, Станкоўскія, Станькоўскія.
На манэтах рэдагаваць
Герб зьмяшчаў падскарбі вялікі літоўскі Крыштап Нарушэвіч у 1618—1631 гадах на манэтах ВКЛ. Двупенязь — 1620, 1621. Шэляг — 1618—1627, грош — 1625—1627, палтарак — 1619, 1620, 5 дукатаў — 1621, 1622, партугал (10 дукатаў) — 1621, 1622.
Літаратура рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4