Першамайская РУУС (Менск)

Першамайская раённая ўправа ўнутраных справаў Менску (скарочана: Першамайская РУУС Менску) — РУУС у Першамайскім раёне Менску.

Падпарадкоўваецца ГУУС Менгарвыканкаму. Разьмяшчаецца пад адрасам: вуліца Бялінскага, 10[1].

Катаваньні

рэдагаваць
  • Напрыканцы верасьня 2020 году ў этэры каналу «Беларусь 1» былі паказаны прызнальныя паказаньні ад групы людзей, якім нібыта заплацілі каардынатары за ўдзел у пратэстах[2]. Паводле сьведчаньняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 году ў РУУС Першамайскага раёну Менску Мікалай Карпянкоў здымаў відэаролікі, пасьля й паказаныя па «Беларусь 1», асабіста й камандаваў групаю сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказаньні ад групы людзей, схопленых ГУБАЗіКам, якіх зьбіцьцём і пагрозамі прымушалі сказаць на камэру, што ім заплацілі каардынатары[2].
  • Паводле сьведчаньня жыхара Менску Максіма Харошына, па затрыманьні 13 кастрыніка 2020 году яго зьбілі ў Першамайскім РУУС да стану непрытомнасьці. 9 сьнежня 2020 году ў межах унівэрсальнай юрысдыкцыі, якая дазваляе іншым краінам прыцягваць да адказнасьці злачынцаў за адвольныя катаваньні, выкраданьні і забойствы людзей, Генэральная пракуратура Летувы завяла крымінальную справу паводле факту гвалту[3]. Сярод довадаў сьледзтва мае: відэазапіс з мабільнага тэлефона, дзе фіксуецца момант загрузкі Максіма Харошына ў мікрааўтобус, на якім відаць удзельнікаў затрыманьня і іхны транспарт; вынікі першаснага агляду хірургам і загаднікам аддзелу, у тым ліку анамнэз пацыента; вынікі агляду лекарам Максіма Харошына; здымкі сьлядоў пабіцьця на нагах, ягадзіцах і твары; відэазапіс, які фіксуе стан адзеньня Харошына па затрыманьні; адзеньне зь сьлядамі крыві. На падставе сабраных матэрыялаў сьледчыя апазналі падазраваных супрацоўнікаў карных сілавых структураў — гвалт у Першамайскім РУУС адбыўся пры патураньні начальніка РУУС Андрэя Бакача (рас. Андрей Бакач)[4].