Рыгор Азаронак
Рыгор Юр’евіч Азаронак — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, стваральнік сюжэтаў на «Сталічным тэлебачаньні» ў час пратэстаў 2020–2021 гадоў.
Рыгор Азаронак | |
Род дзейнасьці | прапагандыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 кастрычніка 1994 (30 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | тэлевядовец, журналіст, карэспандэнт, прапагандыст |
Месца працы | |
Бацька | Юры Азаронак |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і тэлепрапагандыста Юрыя Азаронка. Навучаўся ў Акадэміі мастацтваў на рэжысэра, пасьля чаго служыў у войску і даслужыўся да тытула яфрэйтара[1].
Да 2020 г. асьвятляў рэгіянальныя падзеі на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі, але падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта 2020 г. пачаў здымаць сюжэты на палітычныя тэмы[2].
Пасьля брутальнага разгону пратэстаў Рыгор Азаронак 20 лістапада 2020 году быў уключаны ў санкцыйныя сьпісы Латвіі, Летувы й Эстоніі[3]. 2 сьнежня 2021 году ён трапіў у санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[4]. У 2022 годзе да санкцый супраць Азаронка далучыліся Канада[5], Эўрапейскі Зьвяз (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу) і Швайцарыя[6], у 2023 годзе – Украіна[7]. З-за антыўкраінскай прапаганды ў сакавіку 2021 года Азаронак таксама быў унесены ў базу «Міратворца».
Прапагандысцкая актыўнасьць (2020–2021)
рэдагавацьУ красавіку 2020 г. Азаронак агучыў кансьпіралягічную вэрсію аб паходжаньні каранавірусу COVID-19, зьвязаўшы яго з бактэрыялягічнай зброяй ЗША, і пахваліў пасіўную пазыцыю рэжыма Лукашэнкі па супрацьдзеяньню пандэміі[8].
Азаронак публічна абвінавачваў перадвыбарчы штаб Сьвятланы Ціханоўскай у намерах пабудаваць у Беларусі «балотны канцлягер» і плянах па арганізацыі масавых беспарадкаў, параўноўваў пратэстоўцаў з нацыстамі[9], пашыраў кансьпіралягічныя вэрсіі адносна прычынаў масавых пратэстаў супраць рэжыма Лукашэнкі[10]. Неназваных былых супрацоўнікаў беларускай дзяржаўнай тэлевізіі Рыгор Азаронак абвінаваціў у дэманстратыўным звальненьні і далучэньні да пратэстаў узамен на «вялікія грошы»[2].
У верасьні 2020 г. Рыгор Азаронак зьняў тэлесюжэт пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары на Акрэсьціна, дзе, паводле шматлікіх сьведчаньняў, адбываліся катаваньні затрыманых пратэстоўцаў[11]. Тэлесюжэт выклікаў шматлікую крытыку ў СМІ[12][13]. За сюжэт пра пахаваньне Рамана Бандарэнкі, пратэстоўца, які загінуў пасьля зьбіцьця супрацоўнікамі лукашэнкаўскіх спэцслужбаў, на Азаронка падала ў суд маці забітага. У сюжэце Азаронка выкарыстоўваліся матэрыялы тайнага праслухоўваньня яе тэлефонных размоваў[14].
11 студзеня 2021 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 13 «Аб узнагароджаньні» мэдалём «За адвагу» Рыгора Азаронка «за высокі прафэсіяналізм, вялікі асабісты ўклад у разьвіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі»[15]. 16 студзеня 2021 году Лукашэнка асабіста ўручыў мэдаль Азаронку на прыёме ў выставачным цэнтры «БелЭкспа»[16].
Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Азаронка на канале «СТБ», у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісьці(uk)[17].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памятаеце прапагандыста Азаронка з 1990-х? Цяпер яго сын падрос і пляжыць апазіцыю ў эфіры СТБ
- ^ а б Журналист и ведущий СТВ Григорий Азаренок рассказал о психологии «невероятных» и работе в толпе [Журналіст і вядоўца СТБ Рыгор Азаронак распавёў пра псыхалёгію «неверагодных» і працу ў натоўпе] — СБ. Беларусь сегодня, 20 лістапада 2020 г.
- ^ Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (рас.). Reform.by(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-05 г.
- ^ ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі Наша Ніва Праверана 2021-12-11 г.
- ^ Канада расширила санкции против белорусских властей (рас.) Архіўная копія ад 2022-03-13 г.
- ^ Швейцарыя далучылася да санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі Новы час
- ^ АЗАРЬОНОК Григорій Юрійович
- ^ Дзяржаўнае ТБ: Беларусь — не істэрычная паненка-падлетак, што схавала твар пад маскай — Наша Ніва, 12 красавіка 2020 г.
- ^ «Это один из самых жестких фейков»: Как я читал весь трэш официальной пропаганды ["Гэта адзін з найжорсткіх фэйкаў": Як я чытаў увесь трэш афіцыйнай прапаганды] — The Village, 29 ліпеня 2020 г.
- ^ Белорусам поведали о мистической войне против Лукашенко [Беларусам распавялі пра містычную вайну супраць Лукашэнкі] — Lenta.ru, 28 верасьня 2020 г.
- ^ «Здесь никого не били». Руководство ЦИП на Окрестина приняло журналистов СТВ с экскурсией ["Тут нікога ня білі". Кіраўніцтва ЦІП на Акрэсьціна прыняло журналістаў СТВ з экскурсіяй] — Onliner.by, 14 верасьня 2020 г.
- ^ Начальник ЦИП на Окрестина: изолятор заполнен на 90-100 % [Начальнік ЦІП на Акрэсьціна: ізалятар запоўнены на 90-100 %] — Reform.by(be), 14 верасьня 2020 г.
- ^ Репортаж СТВ из Окрестина. Почему зрители оставили так много гневных комментариев? [Рэпартаж СТВ з Акрэсьціна. Чаму гледачы пакінулі так шмат гнеўных камэнтароў?] — Media IQ, 17 верасьня 2020 г.
- ^ Беларусь: мать погибшего Романа Бондаренко подала в суд на журналиста [Беларусь: маці загінулага Рамана Бандарэнкі падала ў суд на журналіста] - Deutsche Welle, 26 лістапада 2020 г.
- ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджаньні» // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 13 студзеня 2021 г. Праверана 1 траўня 2021 г.
- ^ Аляксандар Лукашэнка: Беларусы былі і будуць адным народам // Газэта «Зьвязда», 17 студзеня 2021 г. Праверана 1 траўня 2021 г.
- ^ Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (анг.). Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін (2021-06-28). Праверана 2021-07-08 г. Архіўная копія ад 2021-07-08 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сюжэты Р. Азаронка на сайце тэлеканала СТВ (рас.)
- Рыгор Азаронак на сайце «Міратворца»