Дэйвід Роджэр Марплз

Канадзкі гісторык

Дэйвід Роджэр Марплз (па-ангельску: David Roger Marples; нар. 1952) — канадзкі гісторык, палітычны аналітык, прафэсар катэдры гісторыі і антычнасьці Альбэрцкага ўнівэрсытэту. Займаецца дасьледаваньнямі гісторыі і палітыкі Беларусі, Расеі і Ўкраіны[2].

Дэйвід Роджэр Марплз
David R. Marples
Дата нараджэньня 17 кастрычніка 1952(1952-10-17)[1] (71 год)
Грамадзянства Канада Канада
Месца вучобы Альбэрцкі ўнівэрсытэт
Занятак гісторык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра сучасная гісторыя
Месца працы Альбэрцкі ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар філязофіі
Узнагароды Кубак Альбэрцкага ўнівэрсытэту
Сайт davidrmarples.wordpress.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1975 року Дэйвід Марплз ступень званьне бакаляўра мастацтваў Лёнданскага ўнівэрсытэту, у 1980 — магістра мастацтваў Альбэрцкага ўнівэрсытэту, у 1985 — доктара філязофіі Шэфілдзкага ўнівэрсытэту. Тэма доктарскай дысэртацыі — «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Заходняй Украіне ў 1944—1951 гадох»[3]

Працаваў палітычным аналітыкам Украінскай службы Радыё «Сабода» ў Мюнхэне (Нямеччына). З 1991 року праццуе ў Альбэрцкім унівэрсытэце. Быў дырэктарам праграмы Стасюка па сучаснай Украіне ў Канадзкім інстытуце ўкраінскіх дасьледаваньняў Альбэрцкага ўнівэрсытэту (2004—2014), прэзыдэнтам Паўночнаамэрыканскай асацыяцыі беларускіх дасьледаваньняў (2010—2014)[4]

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Адзін з самых аўтарытэтных заходніх дасьледчыкаў[5] па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, рэжыму Лукашэнкі й сучаснай Украіне. Апісваў такія падзеі ўсходнеэўрапейскай гісторыі XX стагодзьдзя, як Расейская рэвалюцыя 1917—1920 гадоў, Галадамор ва Ўкраіне 1932—1933 гадоў, сталінізм, развал Савецкага Саюзу.

Публікаваўся па беларускай, расейскай і ўкраінскай тэматыцы ў «Edmonton Journal(en)», «Kyiv Post(uk)», «The Moscow Times(pl)», «Eurasia Daily Monitor(en)», «openDemocracy(en)»[6] і іншых. Аўтар больш як дзясятка манаграфіяў. Сярод ягоных кнігаў пра Беларусь: «Беларусь: ад савецкай улады да атамнай катастрофы» (анг. Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe, 1996), «Беларусь: нацыя бяз нацыі» (анг. Belarus: A Denationalized Nation, 1999), «Фэнамэн Лукашэнкі: выбары, прапаганда і асновы дзяржаўнай улады ў Беларусі» (анг. The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus, 2007), «Нашая слаўная мінуўшчына: Лукашэнкаўская Беларусь і Вялікая Айчынная вайна» (анг. Our Glorious Past: Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War, 2014).

Узнагароды і прэміі

рэдагаваць
  • Прэмія Дж. Гордына Каплана Альбэрцкага ўнівэрсытэту «за выбітныя посьпехі ў дасьледаваньнях» (2003)
  • Унівэрсытэцкі кубак (2008) — найвышэйшая ўзнагарода Альбэрцкага ўнівэрсытэту

Дэйвід Марплз жанаты з Аяй Фудзіварай, дырэктаркай японскага цэнтру прынца Такамада ў Альбэрцкім унівэрсытэце. Мае чатырох дзяцей: сыноў Карлтана і Кілана ад ранейшага шлюбу, дачок Акіка і Келу.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Ukraine’s Euromaidan: Analyses of a Civil Revolution in Ukraine. Co-edited with Frederick V. Mills. Stuttgart Germany: ibidem Verlag and Columbia University Press, 2015. 285 pp.
  • Our Glorious Past': Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War (Ibidem-Verlag, Hannover, Germany, 2014)
  • Holodomor: Causes of the Famine of 1932—1933 in Ukraine (Heritage Press, 2011)
  • Russia in the Twentieth Century: the Quest for Stability (Harlow, UK: Pearson-Longman, 2011), 410 pp.
  • Heroes and Villains: Creating National History in Contemporary Ukraine (Budapest and New York: Central European University Press, 2007 cloth, 2008 paperback.
  • The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus (Trondheim, Norway: Trondheim Studies on East European Cultures and Societies, No. 21, 2007).
  • Prospects for Democracy in Belarus (Washington, DC: GMFUS-Heinrich Boll, 2006) [Co-edited with Joerg Forbrig and Pavol Demes]. Second revised edition published later in the same year.
  • The Collapse of the Soviet Union, 1985—1991 (Harlow, Essex: Pearson Education-Longman, 2004)
  • Motherland: Russia in the 20th Century (London: Longman, 2002)
  • Lenin’s Revolution: Russia 1917—1921 (London: Wesley, Addison, and Longman, 2000)
  • Belarus: A Denationalized Nation (Amsterdam: Harwood Academic Publishers, 1999)
  • Nuclear Energy and Security in the Former Soviet Union (Boulder, CO: Westview Press, 1997) [co-edited with Marilyn J. Young]
  • Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe (Basingstoke, UK: Macmillan Press; New York, N.Y.: St. Martin’s Press; and Edmonton, AB: The University of Alberta Press, 1996).
  • Stalinism in Ukraine in the 1940s (London: The Macmillan Press, 1992)
  • Ukraine Under Perestroika: Ecology, Economics, and the Workers' Revolt (London: The Macmillan Press, 1991)
  • The Social Impact of the Chernobyl Disaster (London: The Macmillan Press, 1988)
  • Chernobyl & Nuclear Power in the USSR (London: The Macmillan Press, 1987).
  1. ^ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.)Library of Congress.
  2. ^ David Marples, BA, MA, PhD (анг.) People Collection. University of Alberta. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  3. ^ Colectivization of agriculture in Western Ukraine 1944—1951 (анг.) British Library EThOS Праверана 25 жніўня 2017 г.
  4. ^ North American association for Belarusian studies (NAABS) (анг.). Association for Slavic, East European, and Eurasian Studies. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  5. ^ Дынько, Аляксандра (18 красавіка 2017) «Лукашэнка — не дыктатар» Людзі. Радыё «Свабода»Праверана 25 жніўня 2017 г.
  6. ^ Articles by David Marples (анг.). openDemocracy. Праверана 25 жніўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць