Агульнанацыянальнае тэлебачаньне

«Агульнанацыянальнае тэлебачаньне» («АНТ») — расейскамоўны прапагандысцкі тэлеканал рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, заснаваны згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі ад 15 лютага 2002 году № 101.

«Агульнанацыянальнае тэлебачаньне»
Краіна Беларусь
Зона вяшчаньня Беларусь
Дата стварэньня 19 сакавіка 2002 (22 гады таму)
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (51%), Беларусбанк (29%) і «Фабрыка інфармацыйных тэхналёгіяў» (20%)
Уладальнік ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»
Кіраўніцтва Ігар Луцкі
www.ont.by

Пачаў трансьляцыі 25 чэрвеня 2002 году на частасьці Грамадзкага расейскага тэлебачаньня з працягам распаўсюду ў этэры часткі расейскіх перадачаў[1]. Ад заснаваньня меў карэспандэнцкія пункты ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і за мяжой (Данія, ЗША, Кітай, Польшча, Расея, Швэцыя і Ўкраіна)[2]. У сакавіку 2007 г. атрымаў галоўную ўзнагароду трэцяга нацыянальнага спабору «Тэлевяршыня» з рук прэзыдэнцкага ідэоляга і памочніка Алега Праляскоўскага за правядзеньне канцэртнага тура «За Беларусь!» напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году[3]. У 2007 г. на сваю 5-ую гадавіну перайшоў на кругласутачнае вяшчаньне[4].

Летам і восеньню 2020 году, пасьля гвалтоўнага падаўленьня сілавымі структурамі рэжыму Лукашэнкі хвалі масавых пратэстаў, выкліканых фальсыфікацыяй прэзыдэнцкіх выбараў, з АНТ у знак пратэсту супраць цэнзуры і прапаганды каля чвэрці ўсіх працаўнікоў: не менш за 80 чалавекаў з 300[5]. Паводле сьведкаў, кіраўнік АНТ Марат Маркаў пагражаў звальняючымся крымінальнымі справамі і гвалтоўнымі зьнікненьнямі(ru)[5].

3 чэрвеня 2021 году на тэлеканале выйшла перадача з удзелам Рамана Пратасевіча і Марата Маркава, абазначаная як інтэрвію Пратасевіча. Перадача выклікала шматлікую крытыку і была расцэненая многімі як элемэнт катаваньня палітвязьня[6][7][8][9]. 21 чэрвеня 2021 году Маркаў быў унесены ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[10].

Перадачы

рэдагаваць
  1. ^ Тацяна Падаляк. Рыгор Кісель: «Мая задача — сабраць каманду, здольную стварыць сучаснае тэлебачаньне» // Зьвязда : Газэта. — 13 красавіка 2002. — № 74 (24453). — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Сяргей Кузьняцоў. Агульнанацыянальнае тэлебачаньне стварае карэспандэнцкую сетку // Зьвязда : Газэта. — 18 чэрвеня 2002. — № 137-138. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Вікторыя Целяшук. Вяршыні-ТБ. Трэцяе ўзыходжаньне // Зьвязда : Газэта. — 23 сакавіка 2007. — № 55 (25920). — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Вікторыя Целяшук. АНТ — 24 гадзіны // Зьвязда : Газэта. — 7 чэрвеня 2007. — № 104 (25969). — ISSN 1990-763x.
  5. ^ а б З АНТ звольніліся каля чвэрці усіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер (бел.). Радыё Свабода (2020-11-20). Праверана 2021-06-20 г. Архіўная копія ад 2021-06-07 г.
  6. ^ Наста Захарэвіч. Чаму ня варта аналізаваць «прызнаньні» ПратасевічаРадыё Свабода, 3 чэрвеня 2021 г.
  7. ^ «Прызнаньне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрвію» Рамана ПратасевічаРадыё Свабода, 4 чэрвеня 2021 г.
  8. ^ Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ Наша Ніва, 3 чэрвеня 2021 г.
  9. ^ «Интервью с пленными не бывает» [«Інтэрвію з палоннымі не бывае»] — Беларускі партызан, 4 чэрвеня 2021 г. (на расейскай мове)
  10. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).