Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Празарокі)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Празарокі |
Каардынаты | 55°17′38.71″ пн. ш. 28°12′50.75″ у. д. / 55.2940861° пн. ш. 28.2140972° у. д.Каардынаты: 55°17′38.71″ пн. ш. 28°12′50.75″ у. д. / 55.2940861° пн. ш. 28.2140972° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Празароках. Знаходзіцца на заходняй ускраіне колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Полацкая, 2а. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Празароках збудавалі ў 1909 годзе ў маёнтку расейскага генэрал-маёра П. Мухіна.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя царквы складаецца з рознавялікіх аб’ёмаў: 2-яруснай шатровай званіцы (васьмярык на чацьверыку) над прытворам, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі, 5-граннай апсыды з бакавымі рызьніцамі. У агульнай кампазыцыі дамінуюць купалы-цыбуліны званіцы і цэнтральнага аб’ёму. Аркавыя аконныя праёмы дэкаруюцца кілепадобнымі броўкамі, контуры фасадаў апярэзваюцца кутнімі лапаткамі і калёнкамі, аркатурнымі фрызамі[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Уваход
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 337—338.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000408 |