Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Празарокі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Празарокі |
Каардынаты | 55°17′48″ пн. ш. 28°13′09″ у. д. / 55.29667° пн. ш. 28.21917° у. д.Каардынаты: 55°17′48″ пн. ш. 28°13′09″ у. д. / 55.29667° пн. ш. 28.21917° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэараманскі стыль |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Празароках. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Вакзальная, 13. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Празароках збудавалі ў 1698 годзе з фундацыі полацкага падкаморыя Ю. Шчыта. Пры ім дзеяў кляштар францішканаў.
У пачатку XVIII ст. кляштарны комплекс згарэў. У 1721 годзе на яго месцы смаленскі падхаружы Павал Корсак фундаваў новыя касьцёл і кляштар
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Празарокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.
Чарговы пажар 14 жніўня 1892 году зьнішчыў драўляны касьцёл. У лістападзе таго ж году парафіяне атрымалі дазвол віленскага губэрнатара на аднаўленьне плябаніі і будаваньне часовага малітоўнага памяшканьня, а ў 1896 годзе — на будаваньне новага касьцёла. Мураваны касьцёл збудавалі ў 1899—1907 гадох.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1950 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. 29 чэрвеня 1989 году будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая базыліка зь 5-граннай апсыдай і 3-граннымі нізкімі закрысьціямі зь яе бакоў. Будынак накрываецца 2-схільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Вось сымэтрыі 2-вежавага фасаду вылучаецца ўваходным праёмам і акном-трыфорыюмам над ім. Карнізныя пасы падзяляюць роўніцы фасаду і вежаў на ярусы. Бакавыя роўнічныя фасады рытмічна падзяляюцца двума ярусамі аркавых аконных праёмаў. Цокаль мае бутавую муроўку.
У інтэр’еры роўная столь аздабляецца размалёўкай ілюзорнымі кесонамі. Над уваходам месьцяцца хоры[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Фрагмэнт
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 302.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000407 |