Партал:Хімія/Абраны артыкул

Выкарыстаньне

рэдагаваць

Вывад гэтых падстаронак апрацоўваецца на старонцы Партал:Хімія/Абраны артыкул/Вывад.

  1. Дадаць новы артыкул на падстаронку з наступным вольным нумарам.
  2. Абнавіць "max=" да новага значэньня шаблёну {{Выпадковы элемэнт парталу}} на асноўнай старонцы.

Сьпіс выбраных артыкулаў

рэдагаваць

Партал:Хімія/Абраны артыкул/1

Аналіты́чная хі́мія — разьдзел хіміі, які разглядае прынцыпы й мэтады падзелу й вызначэньня хімічнага складу рэчываў. Узьнікла разам зь неарганічнай хіміяй раней за іншыя хімічныя навукі. Якасны аналіз вызначае хімічны склад дадзенага рэчыва альбо сумесі; колькасны аналіз вызначае колькі там гэтага рэчыва.

Аналітычныя мэтады можна ўмоўна падзяліць на клясычныя й інструмэнтальныя. Клясычныя мэтады выкарыстоўваюць для падзелу прэцыпітацыю, экстракцыю й дыстыляцыю й для колькаснага аналізу па колеру, паху альбо тэмпэратуры плаўленьня. Колькасны аналіз праводзіцца ўзважваньнем альбо вымярэньнем аб’ёму. Інструмэнтальныя мэтады выкарыстоўваюць пэўнае абсталяваньне для вымярэньня пэўных фізычных велічынь, напрыклад, адсорбцыі сьвятла флюарэсцэнцыі альбо электраправоднасьці. Падзел вырабляецца з дапамогай храматаграфіі альбо электрафарэзу.


Партал:Хімія/Абраны артыкул/2

Баво́ўнавалакно расьліннага паходжаньня, якое атрымліваецца з пушачак бавоўніка — расьлінаў роду Gossypium, якая займае адно зь вядучых месцаў сярод тэхнічных сельскагаспадарчых культур. Гэта важнае натуральнае валакно, якое выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай вытворчасьці для адзеньня, тавараў для дома і прамысловай прадукцыі. Штогод у сьвеце вырабляецца больш за 25 млн тон бавоўны ў каля 80 краінах. Бавоўна ёсьць асновай лёгкай прамысловасьці.

Для баваўнянага валакна характэрныя адносна высокая трываласьць, хімічная ўстойлівасьць, цеплаўстойлівасьць, сярэдняя гіграскапічнасьць і малая доля пругкай дэфармацыі. Баваўнянае валакно тонкае, але вельмі трывалае, таннае, добра фарбуецца.


Партал:Хімія/Абраны артыкул/3

Бялкі́ (пратэі́ны, паліпэпці́ды) — складаныя высокамалекулярныя арганічныя рэчывы, якія складаюцца са злучаных у ланцужок пэптыднай сувязьзю амінакісьляў. Звычайна бялкі зьяўляюцца лінейнымі палімэрамі — поліпэптыдамі, але часам маюць складаную структуру. Невялікія бялковыя малекулы, г. зн. алігамэры поліпэптыды, называюцца пэптыдамі. Пасьлядоўнасьць амінакісьляў у канкрэтным бялку вызначаецца адпаведным генам і зашыфравана генэтычным кодам. Хоць генэтычны код большасьці арганізмаў вызначае толькі 20 амінакісьляў, іхнае камбінаваньне дазваляе ствараць вялікую разнастайнасьць бялкоў з рознымі ўласьцівасьцямі. Акрамя таго, амінакісьлі ў складзе бялка часта падвяргаюцца посттрансьляцыйным мадыфікацыям, якія могуць узьнікаць і да таго, як бялок пачынае выконваць сваю функцыю, і падчас яго «работы» ў вузе. Часта ў жывых арганізмах некалькі малекулаў бялкоў ствараюць комплексы, напрыклад, фотасынтэтычны комплекс.


Партал:Хімія/Абраны артыкул/4

Радыяакты́ўнасьць (лац. radio — выпраменьваю, activus — дзейны) — радыяактыўны распад, працэс, шляхам якога нестабільныя ядры некаторых атамаў распадаюцца з выпраменьваньнем альфа-, бэта- ці гама- промняў або спантанна дзеляцца. Радыяктыўнымі зьяўляюцца ўсе хімічныя элемэнты з парадкавым нумарам, большым за 82 (то бок пачынаючы з бісмута), і многія больш лёгкія элемэнты (прамэт і тэхнэц ня маюць стабільных ізатопаў, а ў некаторых элемэнтаў, такіх як інд, каль ці вапень Ca, частка прыродных ізатопаў стабільныя, іншыя ж зьяўляюцца радыяктыўнымі).


Партал:Хімія/Абраны артыкул/5

Хімі́чнае злучэ́ньне — складанае рэчыва, якое складаецца з хімічна зьвязаных атамаў двух ці некалькіх элемэнтаў. Некаторыя простыя рэчывы таксама могуць разглядацца як хімічныя злучэньні, калі іхнія малекулы складаюцца з атамаў, злучаных сувалентнай сувязьзю (азот, кісларод, ёд, бром, хлёр, фтор, верагодна астат). Склад хімічнага злучэньня запісваецца ў выглядзе хімічных формулаў, а будова часта люструецца структурнымі формуламі. Інэртныя ці высакародныя газы і атамарны вадарод нельга лічыць хімічнымі злучэньнямі.

Звычайна структурнай адзінкай хімічнага злучэньня зьяўляецца малекула, хімічны склад і будова якой можа вызначацца пэўнай хімічнай формулай. Аднак у цьвёрдацельным стане хімічныя сувязі паміж атамамі розных хімічных элемэнтаў перабудоўваюцца, і, нягледзячы на ​​тое, што цьвёрдацельнае рэчыва мае аднолькавы хімічны склад са сваёй газападобнай формай, асобныя малекулы ў ёй не захоўваюцца.


Партал:Хімія/Абраны артыкул/6

Цу́кар — крышталічны харчовы прадукт салодкага смаку. Харчовы цукар — цукроза (C
12
H
22
O
11
) — складаецца з глюкозы і фруктозы. Прасьцейшыя цукры інакш называюцца монацукрыдамі. Утрымліваюцца ў тканках амаль усіх расьлінах. Багатыя крыніцы простых незьвязаных цукроў — мёд і садавіна, цукрозы — цукровая трысьціна і цукровыя буракі, мальтозы — соладавае зерне. Ляктоза знаходзіцца толькі ў малочных прадуктах.

Цукар выкарыстоўваецца для падсалоджаньня ежы і напояў, у кандытарскай прадукцыі. Сярэдні чалавек спажывае 24 кг цукру штогод. Надмернае яго спажываньне можа спрычыніць атлусценьне, дыябэт, сардэчна-судзінныя захворваньні, дэмэнцыю і карыес зубоў.


Партал:Хімія/Абраны артыкул/7

Энтрапі́я (ад грэц. ἐντροπία — «зварот, пераўтварэньне») — парамэтар стану рабочага цела ў тэрмадынаміцы, які характарызуе здольнасьць сыстэмы да выкананьня работы. Панятак энтрапіі ўвёў у 1865 годзе Рудольф Кляўзыюс (1822—1888) для вызначэньня меры адрозьненьня рэальнага працэсу ад ідэальнага.

Энтрапія пазначаецца літарай  , у Міжнароднай сыстэме адзінак вымярэньня СІ мае памернасьць джоўль падзелены на градус Кельвіна [Дж/К].


Партал:Хімія/Абраны артыкул/8

Этано́ль — арганічнае злучэньне, прадстаўнік гамалягічнага раду аднаатамных сьпіртоў складу С
2
Н
5
ОН
. Бясколерная, лёгкаўзгаральная вадкасьць.

Дзейны кампанэнт алькагольных напояў. Зьмешваецца з вадой у любой прапорцыі. Акрамя прыгатаваньня харчовых прадуктаў выкарыстоўваецца як паліва, распушчальнік, антысэптык і сыравіна для атрыманьня іншых прамысловых рэчываў.