Партал:Хімія
Хімія |
Сардэчна запрашаем на партал «Хімія»
Хімія — адна з прыродазнаўчых навук, якая вывучае рэчывы, іх уласьцівасьці, склад і структуру, а таксама іх пераўтварэньні ў выніку хімічных рэакцыяў. Займаецца ў асноўным вывучэньнем узаемадзеяньняў паміж атамамі й малекуламі, атрыманымі ў выніку такіх узаемадзеяньняў. Прадметам хіміі ёсьць хімічныя элемэнты й іхныя злучэньні, а таксама заканамернасьці, якім падпарадкоўваюцца розныя хімічныя рэакцыі. |
Энтрапі́я (ад грэц. ἐντροπία — «зварот, пераўтварэньне») — парамэтар стану рабочага цела ў тэрмадынаміцы, які характарызуе здольнасьць сыстэмы да выкананьня работы. Панятак энтрапіі ўвёў у 1865 годзе Рудольф Кляўзыюс (1822—1888) для вызначэньня меры адрозьненьня рэальнага працэсу ад ідэальнага.
Энтрапія пазначаецца літарай , у Міжнароднай сыстэме адзінак вымярэньня СІ мае памернасьць джоўль падзелены на градус Кельвіна [Дж/К]. |
Флюарэсцэнцыя і падвойнае праменяпераламленьне сіняга лазэру з даўжынёю хвалі 445 нм у крышталі кальцыту. |
|