Солад
прарошчанае высушанае збожжа
Солад — прадукт, які атрымліваецца пры прарошчваньні насеньня травы, галоўным чынам, ячменю.
Працэс атрыманьня соладу падзяляецца на намочваньне й прарошчваньне насеньня. Прарошчваньне неабходна, каб выклікаць у насеньні зьвязаныя з гэтым працэсам хімічныя зьмены. У адных выпадках каштоўным зьяўляецца толькі адно з рэчываў, якія ўтвараюцца пры гэтым — дыястазы, у вінакурнай вытворчасьці, у іншых жа выпадках карыстаюцца апроч дыястазы сукупнасьцю зьмененых растваральных прадуктаў, як то робіцца ў броварнай вытворчасьці. У абодвух выпадках карыстаюцца здольнасьцю дыястазы раствараць і ацукроўваць крухмал, прычым атрымліваецца мальтоза — цукар, які мае здольнасьць да закісаньня.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСолад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў