Палімэры

хімічнае злучэньне з макрамалекулаў, якія маюць паўторныя элемэнты
(Перанакіравана з «Палімэр»)

Палімэ́ры (ад грэц. πολύ- шмат + μέρος — частка) — рэчывы, якія складаюцца з вялікай колькасьці манамэраў, злучаных у доўгія макрамалекулы. Палімэры складаюць аснову такіх мінэралаў, як алмаз, кварц, і штучных матэрыялаў, як бэтон, шкло, папера, плястмасы і каўчукі. Маюцца палімэры і ў жывых арганізмах у выглядзе бялкоў, цэлюлёзы і нуклійных кісьляў.

Вонкавы выгляд малекул лінейных палімэраў праз атамна-сілавы мікраскоп.

Палімэры, як прыродныя, так і сынтэтычныя, утвараюцца шляхам палімэрызацыі невялікіх малекул монамэраў[1].

Клясыфікацыя рэдагаваць

Усе палімэры можна клясыфікаваць паводле прасторавай структуры, хімічнага складу макрамалекулы, па фізычным уласьцівасьцям і паводле паходжаньня.

Паводле прасторавай структуры. рэдагаваць

  • Лінейныя (поліэтылен, цэлюлёза)
  • Галінастыя (поліпрапілен)
  • Сеткавыя (вульканізаваныя каўчукі)

Паводле хімічнага складу. рэдагаваць

Калі ланцужок макрамалекулы палімэру мае ў сваім складзе атамы вугляроду, тлену, азоту альбо вадароду, то такі палімэр называюць арганічным. Калі ён складаецца толькі з атамаў вугляроду, то карбаланцуговым.

У ланцуг макрамалекулы палімэра могуць убудоўвацца атамы фосфару, фтору, серкі і крэмну, тады палімэр называюць элемэнтаарганічным. У выпадках, калі ланцуг макрамалекулы не мае аніякіх атамаў арганічнага паходжаньня, палімэр называюць неарганічным.

 
Пляст натуральнага каўчуку.

Паводле фізычных уласьцівасьцей. рэдагаваць

У такой клясыфікацыі вылучаюць тры тыпы цьвёрдых палімэраў:

  • элястамэры (каўчукі і гумападобныя матэрыялы)
  • тэрмаплястычныя (пра награваньні становяцца мяккімі)
  • тэрмарэактыўныя (пры награваньні становяцца цьвёрдымі)[2][3]

Прымяненьне рэдагаваць

 
Пратэз сустава сьцягна, зроблены з мэталу і поліэтылену высокай шчыльнасьці.

Палімэры шырока выкарыстоўваюцца ў розных галінах дзякуючы сваім унікальным фізычным і хімічным уласьцівасьцям.

Палімэры, такія як поліэтылен і поліпрапілен, выкарыстоўваюцца для вырабу плястыкавых упаковак, якія забясьпечваюць абарону прадуктаў ад пылу, вільгаці, сьвятла, а таксама павялічваюць тэрмін прыдатнасьці прадуктаў.

У аўтамабільный вытворчасьці палімэры выкарыстоўваюць для стварэньня лёгкіх і трывалых частак кузава і салёну. Таксама палімэры шырока выкарыстоўваюцца ў тэкстыльнай прамысловасьці (сынтэтычныя ткані), мэдыцыне (імплянты, пратэзы, абсталяваньне) і ў электроніцы (ізаляцыйныя матэрыялы).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Артыкул пра палімэры на britannica.com
  2. ^ В. В. Зуев, М. В. Успенская, А. О. Олехович // Физика и химия полимеров. Учебное пособие, Санкт-Петербург 2010 г.
  3. ^ John D. Robert, Marjorie C. Caserio // Basic Principles of Organic Chemistry