Флюарэсцэнцыя
Флюарэсцэ́нцыя — сьвячэньне рэчыва, якое паглынула сьвятло ці іншае электрамагнітнае выпраменьваньне. У большасьці выпадкаў выпраменьванае сьвятло мае большую даўжыню хвалі (а таму і меншую энэргію), чым паглынутае выпраменьваньне. Найцікавейшы эфэкт флюарэсцэнцыі атрымліваецца пры паглынаньні ультрафіялетавага спэктру, які нябачны чалавечаму воку, а выпраменьваньне адбываецца ў бачным дыяпазоне. Пры зьнікненьні крыніцы асьвятленьня флюарэсцэнтныя матэрыялы перастаюць сьвяціцца, у адрозьненьне ад фосфарэсцэнтных матэрыялаў, якія яшчэ некаторы час працягваюць сьвячэньне.
Флюарэсцэнцыя мае розныя практычныя прымяненьні: у мінэралёгіі, гемалёгіі, мэдыцыне, хімічных чуйніках (флюарэсцэнтная спэктраскопія), флюарэсцэнтным маркіраваньні, фарбавальніках, біялягічных дэтэктарах, выяўленьні касьмічных прамянёў, вакуўмна-флюарэсцэнтных індыкатарах і катодна-прамянёвых трубках. У сёньняшні час найчасьцей прымяняецца ў энэргазьберагальных флюарэсцэнтных і сьвятлодыёдных лямпах, у якіх флюарэсцэнтнае пакрыцьцё пераўтварае кароткахвалевае сьвячэньне УФ- ці сіняга дыяпазону у даўжэйшае жоўтае, такім чынам імітуючы цёплае сьвячэньне энэрганеэфэктыўных лямпаў напальваньня.
Часта флюарэсцэнцыя сустракаецца ў прыродзе: у некаторых мінэралах і шматлікіх біялягічных арганізмах усіх царстваў прыроды. Дзеля адрозьненьня ад штучнай яна часам называецца біяфлюарэсцэнцыяй. Гэты тэрмін апраўданы толькі часткова, бо шмат у якіх выпадках рэчыва можа захоўваць флюарэсцэнтныя ўласьцівасьці нават у мёртвым арганізьме.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |