Партал:Хімія/Абраны артыкул/8
Этано́ль — арганічнае злучэньне, прадстаўнік гамалягічнага раду аднаатамных сьпіртоў складу С
2Н
5ОН. Бясколерная, лёгкаўзгаральная вадкасьць.
Дзейны кампанэнт алькагольных напояў. Зьмешваецца з вадой у любой прапорцыі. Акрамя прыгатаваньня харчовых прадуктаў выкарыстоўваецца як паліва, распушчальнік, антысэптык і сыравіна для атрыманьня іншых прамысловых рэчываў.