Орля (Падляскае ваяводзтва)

О́рля (польск. Orla) — вёска ў Польшчы, на рацэ Арлянцы. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2010 год — 908 чалавек. Знаходзіцца за 11 км на паўднёвы ўсход ад Бельску, за 47 км ад Беластоку.

Орля
лац. Orla
польск. Orla
Званіца царквы Сьвятога Міхала
Званіца царквы Сьвятога Міхала
Герб Орлі
Першыя згадкі: 1529
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Орля
Насельніцтва: 908 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-106
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°42′26″ пн. ш. 23°19′48″ у. д. / 52.70722° пн. ш. 23.33° у. д. / 52.70722; 23.33Каардынаты: 52°42′26″ пн. ш. 23°19′48″ у. д. / 52.70722° пн. ш. 23.33° у. д. / 52.70722; 23.33
Орля на мапе Польшчы
Орля
Орля
Орля
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Орля — даўняе магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў[1]. Да нашага часу тут захаваліся цэрквы Сьвятога Міхала Арханёла і Сьвятых Кірылы і Мятода, збудаваныя ў стылі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, а таксама мураваная сынагога ў стылі барока, помнікі архтэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

рэдагаваць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

рэдагаваць
 
Крыштап Радзівіл «Пярун»

Паселішча ўзьнікла ў канцы XV ст. Першы пісьмовы ўпамін пра Орлю датуецца 1529 годам. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Падляскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Багавіловічаў.

 
Януш Радзівіл

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Орля перайшла да Каралеўства Польскага. У 1585 годзе маёнтак стаў уладаньнем Крыштапа Радзівіла «Перуна». На 1616 год у Орлі было 93 будынкі. У 1618 годзе К. Радзівіл «Пярун» надаў Орлі статус мястэчка і пастанавіў збудаваць ратушу каля Рынку, а ў 1622 годзе — збудаваць кальвініскі збор пры замку. У 1626 годзе сваю рэзыдэнцыю ў Орлі наведаў Януш Радзівіл. Дзякуючы намаганьням Я. Радзівіла 16 траўня 1643 году места атрымала Магдэбурскае права і ўласны герб: «у чырвоным полі чорны арол у правай лапе трымае сякеру»[2]. У 1694 годзе Людвіка Караліна Радзівіл перадала Орлю ў заклад Бэнэдыкту Паўлу Сапеге з усёй маёмасьцю і месьцічамі. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1702 годзе места пацярпела ад ваенных дзеяньняў. На 1775 год тут было 90 дымоў. У 1789 годзе ваявода віленскі Міхал Геранім Радзівіл падаў пазоў у земскі суд Бельску, які ў выніку падтрымаў правы Радзівілаў на Орлю і запатрабаваў ад Ізабэлы Браніцкай вяртаньня места і прылеглых ваколіц. У 1794 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зноў запатрабаваў ад І. Браніцкай пакінуць Орлю.

Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Орля апынулася ў складзе Прусіі. У 1796 годзе на месцы згарэлай царквы збудавалі новую царкву Сьвятога Міхала. На 1799 годзе ў месьце было 242 будынкі. У 1807 году згодна з умовамі Тыльзыцкага міру Орля апынулася ў складзе Расейскае імпэрыі, у Бельскім павеце Беластоцкай вобласьці (з 1842 году ў Гарадзенскай губэрні). У 1808 годзе Міхал Геранім Радзівіл канчаткова вярнуў места з закладу Браніцкіх.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Орлю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Вучні шостае клясы пачатковае школы ў Орлі, 1938 год. Віктар Швед (зьлева) і Андрэй Грайка.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Орля абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 253 жылыя дамы.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Орля акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень мястэчка перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Орля ўвайшла ў склад БССР, у Бельскі раён Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году мястэчка зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Орлю Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 1375 чал.; 1900 год — 4286 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1518 чал., зь іх паводле веры 320 праваслаўных, 31 каталік і 1167 юдэяў; паводле нацыянальнасьці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 400 палякаў, 145 беларусаў і 973 жыды[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 908 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Могілкі: старыя праваслаўныя, юдэйскія
  • Царква Сьвятых Кірылы і Мятода (1850)
  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1797)
  • Сынагога (XVIII ст.)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Замак Радзівілаў
  • Кальвінскі збор
  • Яўген Чыквін (нар. 1949) — польскі палітык, беларускі й праваслаўны дзяяч у Польшчы
  1. ^ Janowicz J. Likwidacja oficjalnego nazewnictwa miejscowości Białostocczyzny pochodzenia białoruskiego przez administrację rządową w latach 1921—2004. Dokumenty. Komentarze // Sytuacja białoruskiej mniejszości narodowej w Polsce w świetle sprawy oficjalnego i dwujęzycznego nazewnictwa miejscowości Białostocczyzny. Scripta Manent, 2004. S. 287.
  2. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 209.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 25.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць