Людвіка Караліна Радзівіл
Людвіка Караліна Радзівіл (27 лютага 1667, Каралявец — 23 сакавіка 1695, Бжэг) — рэлігійная дзяячка, мэцэнатка.
Людвіка Караліна Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 27 лютага 1667 Каралявец |
Памерла | 23 сакавіка 1695 Бжэг |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Багуслаў Радзівіл Ганна Марыя Радзівіл[d] |
Дзеці | Лізавета Пфальц-Нойбургская[d], Leopoldine Eleonore Josephine von der Pfalz[d][1], Maria Anna von der Pfalz[d][1] і unknown von der Pfalz[d][1] |
У спадчыну ад бацькоў атрымала вялікія маёнткі, у тым ліку Слуцак, Капыль, Копысь, Любчу, Койданаў, Смалявічы, Невель, Себеж, Кейданы, Біржы, Орля. Цэнтрам латыфундыі быў Слуцак.
Біяграфія
рэдагавацьЗь біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў, дачка Багуслава і ягонай жонкі й кузіны Ганны Марыі. Маці памерла пры родах, неўзабаве страціла і бацьку. Мела 11 апекуноў, сярод якіх быў брандэнбурскі курфюрст Фрыдрых Вільгельм.
Выхоўвалася ў кальвінісцкім асяродзьдзі ў Караляўцы (Кёнігсбэргу), з маленства яе наканавалі ў жонкі да прынца або магната. Курфюрст брандэнбурскі намовіў яе выйсьці замуж за свайго малодшага сына маркграфа Людвіга, супраць чаго выступалі нясьвіскія Радзівілы; кароль Ян Сабескі хацеў ажаніць яе з сваім сынам Якубам. Па шлюбе зь Людвігам пераехала ў Бэрлін, а сваёй лятыфундыяй кіравала праз адміністратараў.
Падтрымлівала грашыма і будавала кальвінісцкія зборы ў Вялікім Княстве Літоўскім. На яе сродкі (12 стыпэндыяў) навучаліся ва ўнівэрсытэце Караляўца выхадцы зь Вялікага Княства Літоўскага. Грашовай падтрымкай для працягу навучаньня ў Бэрліне, Оксфардзе, Франкфурце-на-Майне карысталіся таксама выпускнікі Слуцкай кальвінісцкай гімназіі. На яе загад у 1684 годзе ў Караляўцы надрукавалі малітоўнік на летувіскай мове для мясцовых сялянаў-кальвіністаў.
У 1688 годзе паўторна выйшла замуж за швагра нямецкага імпэратара, каталіцкага прынца нойбурскага і пфальц-графа рэйнскага Карла Філіпа з дынастыі Вітэльсбахаў і пераехала ў Гайдэльбэрг. Мела 3 дачок: Леапольду Элеанору (1689—1693), Марыю Ганну (1690—1692) і Альжбету Аўгусту Соф’ю (1693—1728).
Працягвала надаваць дапамогу кальвіністам у Вялікім Княстве Літоўскім, утрымлівала Слуцкую друкарню. 20 сакавіка 1690 году выдала прывілей, у якім абвяшчала на будучыню ў сваіх местах і маёнтках свабоду веры пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што не ўвядзе Берасьцейскую унію ў сваіх уладаньнях. Яе спадкаемцы прытрымліваліся гэтага акту.
Па сьмерці Людвікі Караліны яе лятыфундыя, г. зв. «Нойбурскія маёнткі», сталі аб’ектам спрэчак паміж вялікалітоўскімі магнатамі і нямецкімі князямі, пакуль у 1730—1740-я гады не вярнулася ў рукі Радзівілаў[2].
Галерэя
рэдагавацьМалярства
рэдагаваць-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
J. Vaillant(?), XVII ст.
-
Невядомы мастак, каля 1680/1690 гг.
-
Van Douven Jan Frans, 1695 г.
-
Van Douven Jan Frans, 1695 г.
-
Копія папярэдняга партрэта, 1690-я гг.
-
S. Blesendorf, 1690-я гг.
-
Зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, 1733—1737 гг.
Графіка
рэдагаваць-
André Vaillant, 1676—1693 гг.
-
Pieter van Gunst, 1688—1711 гг.
-
Г. Ляйбовіч, 1758 г.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Lundy D. R. Luise Charlotte Radziwill // The Peerage (анг.)
- ^ Грыцкевіч А. Радзівіл Людвіка Караліна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 491.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0