Бэнэдыкт Павал Сапега

(пам. 1707) падскарбі вялікі літоўскі

Бэнэдыкт Павал Сапега (каля 1643 — 12 жніўня 1707, Бэрлін) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1663—1665), стольнік (1665—1670) і крайчы вялікі літоўскі (1670), падскарбі надворны (1670—1676) і вялікі літоўскі (з 1676). Трымаў Слонімскае староства.

Бэнэдыкт Павал Сапега
лац. Benedykt Pavał Sapieha
Б. П. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709 г.
Б. П. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709 г.

Герб Ліс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1643
Памёр 12 жніўня 1707(1707-08-12)[1][2]
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Павал Ян Сапега
Ганна Барбара з Копацяў
Жонка Ізабэла з Тарлаў
Дзеці Міхал Юзэф
Дзейнасьць вайсковец

Біяграфія

рэдагаваць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Казімера Яна, Лявона Базыля і Францішка Стэфана.

3 1657 году навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Грацы (Аўстрыя), з 1661 году працягваў адукацыю ў Лёвэнскім унівэрсытэце (Гішпанскія Нідэрлянды), у 1663—1664 гадох вандраваў Заходняй Эўропай.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. На элекцыйным сойме 1674 году быў маршалкам і спрыяў абраньню на сталец Яна Сабескага, што прычынілася да ўсталяваньня гегемоніі Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Намагаўся сілай ліквідаваць рух сваіх супраціўнікаў («рэспубліканцаў»), 15 кастрычніка 1700 году ягонае войска напала на аддзел шляхты пад Ашмянамі і разьбіла яго. Аднак у Алькеніцкай бітве (18 лістапада 1700 году) пацярпеў паразу і, паранены, уцёк у Курляндыю.

У сакавіку 1702 году перайшоў на бок швэдзкага караля Карла XII і браўудзел у ягонай кампаніі ў Каралеўстве Польскім. Страціў пасады і тытулы згодна з пастановай сойму 1703 году.

Браў удзел у Варшаўскай канфэдэрацыі (1704 год), якая скінула з стальца Аўгуста Моцнага. Новы кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі ў 1705 годзе вярнуў яму ўрад падскарбія вялікага. Далучыўся да войска Станіслава Ляшчынскага, зь якім браў удзел у выправе на Літву ў 1706 годзе, потым у маршы швэдзкай арміі ў Саксонію[4].

Пабраўся шлюбам з Ізабэлай Тарла (у 1668 годзе), зь якой меў сыноў Міхала Юзэфа, Францішка Караля і Казімер Юзэфа. Спачыў у парафіяльным касьцёле ў Сямятычах[5].

  1. ^ Benedykt Paweł Sapieha // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 64. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 188.
  4. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
  5. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 70.

Літаратура

рэдагаваць