Яўген Чыквін
Яўге́н Чы́квін (па-польску: Eugeniusz Czykwin; нар. 12 верасьня 1949, Орля, Падляскае ваяводзтва, Польшча) — польскі палітык, беларускі й праваслаўны дзяяч у Польшчы.
Яўген Чыквін | |
па-польску: Eugeniusz Czykwin па-расейску: Евгений Чиквин | |
1985 — 1993 | |
2001 — 2015 | |
з 12 лістапада 2019 | |
25 лістапада 1991 — 31 траўня 1993 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
12 верасьня 1949[1][2] (75 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Эльжбэта Чыквін[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чыквін.
Скончыў факультэт чыгуначнага транспарту Варшаўскае палітэхнікі. У 1980 стаў кіраўніком Кола праваслаўных тэолягаў праваслаўных тэалягічных і сьвецкіх школаў (пазьней — Брацтва праваслаўнае моладзі), першае масавае праваслаўнае сьвецкае арганізацыі ў краінах камуністычнага блёку. У 1980-х быў сябрам Краёвае рады Патрыятычнага руху нацыянальнага адраджэньня ў Беластоку, тады ж уваходзіў у склад ваяводзкага кіраўніцтва Таварыства польска-савецкага сяброўства ў Беластоку. Ад 1985 галоўны рэдактар часопісу Праваслаўны агляд (да 1991 — Tygodnik Podlaski). У 1985—1991 дэпутат Польскага Сойму ІХ і Х скліканьня ад Хрысьціянска-сацыяльнага таварыства, першы ў гісторыі паваеннае Польшчы праваслаўны прадстаўнік у парлямэнце. У 1991—1993 дэпутат Выбарчага камітэту праваслаўных. Суаўтар закону пра стасункі дзяржавы й Польскае аўтакефальнае праваслаўнае царквы ад 4 ліпеня 1991. Падчас парлямэнцкіх выбараў 1993 і 1997 суарганізатар выбарчых камітэтаў падляскіх нацыянальных мяншыняў, якія аднак ня здолелі правесьці сваіх прадстаўнікоў у Сойм. У 2001, набраўшы 11 834 галасоў, зноў апынуўся ў парлямэнце як прадстаўнік Саюзу дэмакратычнае лявіцы. Ягоная дзейнасьць спрычынілася да прыняцьця 6 студзеня 2005 закону пра нацыянальныя й этнічныя мяншыні й рэгіянальную мову, што нармалізуе статус нацыянальных мяншыняў у Польшчы. 25 верасьня 2005 на чарговых парлямэнцкіх выбарах набраў 14 181 голас, стаўшы адзіным прадстаўніком беларускае мяншыні ў Сойме. Стартаваў у парлямэнцкіх выбарах у Сойм у 2007 (набраў 14 234 голас) ды ў 2011 (набраў 14 286 голас) — за кожным разам пераходзіў у парламэнт.