Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

(Перанакіравана з «Нацбанк РБ»)

Нацыяна́льны банк Рэспу́блікі Белару́сь (НБ РБ) — цэнтральны банк Беларусі, разьмешчаны ў сталіцы краіны Менску. З 2001 году Статут ды гадавыя справаздачы банка ўхваляюцца прэзыдэнтам. Таксама прэзыдэнт вызначае аўдытара банка ды са згоды Рады Рэспублікі склад яго Ўправы. Паседжаньні Ўправы банка ладзяцца прынамсі штомесяц ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці 70% чальцоў. Пастановы ўхваляюцца простаю большасьцю галасоў. Штоквартал банк мае паведамляць прэзыдэнту і ўраду аб аб’ёме выпуску грошай, а толькі прэзыдэнту — аб памеры золатавалютнага запасу. Зь 2009 году 80% свайго прыбытку банк накіроўвае ў падпарадкаванае Агенцтва гарантаванага пакрыцьця банкаўскіх укладаў (АГПБУ), астатак — на павелічэньне ўласных фондаў.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Лягатып НБРБ
Абрэвіятура НБРБ
Дата ўтварэньня 1991
Тып цэнтральны банк
Мэта Забесьпячэньне пакупніцкай здольнасьці беларускага рубля
Штаб-кватэра Менск, пр. Незалежнасьці, д. 20
Дзейнічае ў рэгіёнах Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Магілёў
Старшыня праўленьня Павал Калавур
Першы намесьнік старшыні праўленьня Тарас Надольны
Намесьнікі старшыні праўленьня
  • Сяргей Дубкоў
  • Сяргей Калечыц
  • Пётар Мамановіч
  • Аляксандар Прышчыц
Галоўны бугальтар Валянціна Азарэвіч
Кіроўны орган Управа
Зьвязаныя кампаніі «Беларуская валютна-фондавая біржа», «Цэнтар банкаўскіх тэхналёгіяў»
Сайт www.nbrb.by

Паўнамоцтвы

рэдагаваць

Паводле Статуту банк мае паўнамоцтвы на:

Перадумовы ўтварэньня

рэдагаваць

У 1922 годзе Савет народных камісараў стварыў у БССР Беларускі рэспубліканскі банк. Неўзабаве ён перайшоў у падначаленьне Дзяржаўнага банку СССР. Рэарганізацыі банку праводзіліся ў 1959 і 1987, а ў цяперашнім выглядзе ён зьявіўся ў 1991 годзе.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1996 г. беларускі ўрад узяў на ўзбраеньне рыторыку інтэграцыі з Расеяй, таму стала ў паветры вітала ідэя аб’яднаньня грашовых сыстэмаў абедзьвюх краінаў, дакладней, уліцьцё Беларусі ў расейскую рублёвую грашовую зону. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў праводзіць пабудову плянавае эканомікі, былі згорнутыя эканамічныя рэформы. Ініцыяваны Лукашэнкам рэфэрэндум 1996 году падпарадкаваў Нацыянальны банк Беларусі Савету Міністраў. Такая мера супярэчыла прынцыпам пабудовы здаровае грашовае сыстэмы эканомікі, бо Нацыянальны банк пазбавіўся магчымасьці распрацоўваць незалежную фінансава-крэдытную палітыку. Паводле вынікаў таго ж рэфэрэндуму Аляксандар Лукашэнка распусьціў Вярхоўны Савет 13 скліканьня. Замест яго быў заснаваны паўкішэнны «Нацыянальны Сход», які не абмяркоўвае палітыку Нацбанка і Саўміна. У далейшым шэраг заканадаўчых актаў яшчэ болей абмежаваў кампэтэнцыю рэгулятара.

Напярэдадні гістарычнага рэфэрэндуму галава Нацбанку Станіслаў Багданкевіч падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць зьмены курсу ад праграмы рынкавых рэформаў. Ягоную пасаду заняла Тамара Віньнікава, якая хутка таксама заявіла пра нязгоду з палітыкай прэзыдэнта і паспрабавала вярнуць сытуацыю ў старое рэчышча. Аднак уладам гэта было не даспадобы. Т. Віньнікава была пазбаўленая пасады, пасьля чаго ёй былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў атрыманьні хабару. На ейнае месца быў прызначаны Пятро Пракаповіч, будаўнік па адукацыі. У ліпені 2011 году Пятро Пракаповіч падаў у адстаўку па стане здароўя. 18 ліпеня 2011 году Аляксандар Лукашэнка афіцыйна вызваліў Пятра Пракаповіча з пасады старшыні Нацбанку.

Адпаведна Ўказу прэзыдэнта № 330 ад 27 ліпеня 2011 году Надзея Ермакова прызначана Старшынёй праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. З 28 ліпеня яна прыступіла да выкананьня сваіх абавязкаў. Раней Ермакова займала пасаду Старшыні праўленьня ААТ «Беларусбанк».

З красавіка 2023 году Нацыянальны банк знаходзіцца пад санкцыямі Канады[2].

Структура

рэдагаваць
 

Органам кіраваньня Нацыянальнага банку зьяўляецца Праўленьне Нацыянальнага банку — калегіяльны орган, які вызначае асноўныя напрамкі дзейнасьці і ажыцьцяўляе кіраўніцтва і кіраваньне банкам. Колькасьць сябраў Праўленьня ўстанаўліваецца прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. Кампэтэнцыя Праўленьня Нацыянальнага банка і парадак скліканьня яго пасяджэньняў вызначаюцца Статутам Нацыянальнага банку. Сябры Праўленьня Нацыянальнага банку ня могуць займаць іншыя дзяржаўныя пасады, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама знаходзіцца ў палітычных партыях.

Нацыянальны банк складаецца з цэнтральнага апарату, структурных падразьдзяленьняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.

Да структурных падразьдзяленьняў Нацыянальнага банку адносяцца:

Юрыдычныя асобы, створаныя з удзелам Нацыянальнага банку:

 
Будынак Нацбанку ўвечары

Будынак Дзяржбанку ўзьведзены ў 1947—1952 роках паводле праекцу акадэміка АН БССР архітэктара М. Парусьнікава, які перамог у 1947 у закрытым конкурсе на распрацоўку праекту першай чаргі Савецкай вуліцы (сучасны пр. Незалежнасьці). Была адзначаная ўдала выбраная архітэктарам шырыня вуліцы і вышыня забудовы, буйны маштаб забудовы, у меру падкрэсьленая манумэнтальнасьць будынкаў. Будынак Дзяржбанку разам з будынкам Дзяржаўнага ўнівэрсальнага магазіну (пр. Незалежнасьці, 21) вырашаў складаны кут праспэкту на перакрыжаваньні з вул. Леніна. Будынак уражвае сваёй прастатой і манумэнтальнасьцю. Плястыку фасадаў узбагачаюць канэляваныя пілястры карынцкага ордэру на вышыню чатырох паверхаў, арачныя праёмы асноўнай апэрацыйнай залі на другім паверсе, вянчаючы гзымс. Будынак Нацыянальнага банку — помнік савецкай архітэктуры з выкарыстаньнем клясыцыстычнай спадчыны.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000168
  1. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2001 г. № 320 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (29 ліпеня 2010). Праверана 29 чэрвеня 2011 г.
  2. ^ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков
  3. ^ а б Структурныя падраздзяленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Падраздзяленні. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 9 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць