Грошы
Гро́шы — спэцыфічныя тавары або рэчы, якія зьяўляюцца ўнівэрсальным эквівалентам кошту іншых тавараў і могуць выкарыстоўвацца для аплаты за іншыя рэчы або паслугі. Грошы, як правіла, прымаюцца ў якасьці аплаты за тавары й паслугі, а таксама пагашэньня запазычанасьці ў той ці іншай краіне або ў пэўным сацыяльна-эканамічным кантэксьце[1][2]. Асноўнымі функцыямі грошай зьяўляюцца сродак абарачэньня, мера каштоўнасьці, сродак накапленьня ці захаваньня кошту, а часам і як стандарт адтэрмінаванага плацяжу[3][4]. Любы прадмет або правераны запіс, які выконвае гэтыя функцыі можна разглядаць у якасьці грошай.
Грошы гістарычна зьяўляюцца рынкавым фэномэнам праз стварэньне першапачаткова таварных грошай, але амаль усе сучасныя грашовыя сыстэмы заснаваныя на фіятных грошах[3]. Фіятныя грошы, як то чэкі або папяровыя банкноты, ня маюць асабістага кошту ў якасьці фізычнага тавару. Аднак, іхная каштоўнасьць паўстае праз абвяшчэньне ўрадам грашовай адзінкі ў якасьці законнага сродку плацяжу, гэта значыць, што такія грошы павінны быць прыняты ў якасьці формы аплаты ў межах пэўнай краіны, для ўсіх абавязкаў, як то грамадзкіх, гэтак і прыватных[5].
Грашовая маса краіны, складаецца з валюты, як то банкнотаў і манэт, і некалькіх тыпаў банкаўскіх грошай, як то разьліковы рахунак, ашчадны рахунак і іншыя віды банкаўскіх рахункаў. На банкаўскія грошы, якія насамарэч зьяўляюцца ўліковымі запісамі, на сёньня значна кампутарызаванымі, прыпадае вялікі адсотак ад усёй грашовай масы ў разьвітых краінах[6][7].
Функцыі
рэдагавацьУ 1875 годзе Ўільям Стэнлі Джэванз сфармуляваў чатыры асноўныя функцыі грошай у сваёй працы «Грошы й мэханізм абмену» (анг. Money and the Mechanism of Exchange). Да гэтых фунцыяй ставіліся наступныя мера каштоўнасьці, сродак абарачэньня, сродак платы й сродак накапленьня. Пазьней гэтае вызначэньне функцыяў сталася шырока папулярным і зьявілася ў падручніках па макраэканоміцы[8]. Большасьць сучасных падручнікаў цяпер утрымліваюць сьпіс толькі з трох функцыяй, як то мера каштоўнасьці, сродак абарачэньня й сродак накапленьня, не ўлічваючы функцыю сродку платы ці стандарту адтэрмінаванага плацяжу, аднак у іншых падручніках гэтая функцыя прысутнічае[9].
Існуе шмат спрэчак наконт спалучэньня функцыяў грошай, бо існуюць меркаваньні, што вызначэньне функцыяў патрабуе большага падзелу. Адзін з такіх аргумэнтаў датычыць ролі грошай як сродку абарачэньня, бо яна знаходзіцца ў канфлікце з роляй грошай як сродку накапленьня, бо накапленьне патрабуе захаваньне грашовай адзінкі й устрыманьне ад выдаткаў, у той час як роля ў якасьці сродку абарачэньня патрабуе цыркуляцыю грошай і іхны абмен на тавары й паслугі[4]. Іншыя меркаваньні датычаць ролі грошай у якасьці сродку накапленьня, бо захоўваньне грашыма пасутнасьці зьяўляецца толькі адтэрміноўкай абмену ці абарачэньня, то бок грошы зьяўляюцца сродкам абмену ці абарачэньня, які можа транспартавацца ў прасторы й часе. Тэрмін «фінансавы капітал» зьяўляецца больш агульным і ўсёабдымным тэрмінам для ўсіх ліквідных інструмэнтаў, незалежна ад таго, ці зьяўляюцца яны раўнамерна прызнанымі сродкамі.
Мера каштоўнасьці
рэдагавацьРозныя тавары прыраўніваюцца й абменьваюцца паміж сабою на падставе цаны — каэфіцыента абмену, сродка параўнаньня кошту тавараў, выражанага ў колькасьці грошай. Грошы, такім чынам, выступаюць у якасьці стандартнай меры або агульнай дэнамінацыі гандлю. Такая «мера» або «стандарт» кошту зьяўляецца неабходнай умовай для распрацоўкі камэрцыйных пагадненьняў, якія ўключаюць у сябе й будучыя абавязкі.
Сродак абарачэньня
рэдагавацьГрошы выкарыстоўваюцца ў якасьці пасярэдніка ў абарачэньні тавараў. Для гэтай функцыі важная ліквіднасьць грошай — лёгкасьць і хуткасьць, зь якою грошы могуць абменьвацца на любы іншы тавар. Грошы дазваляюць суб’екту прадаваць тавар у адным месцы й у адзін час, а купляць — у іншым месцы ў іншы час, такім чынам пераадольваючы часовыя й прасторавыя абмежаваньні пры абмене. Такім чынам, гэта дае яшчэ й магчымасьць пазьбегнуць неэфэктыўнай сыстэмы бартэру, у якой можа ўзьнікнуць праблема «несупадзеньня жаданьняў».
Сродак платы
рэдагавацьГрошы ўжываюцца пры рэгістрацыі пазыкаў і іхным вяртаньні. Вартасьць пазыкі вымяраецца ў колькасьці грошай і не зьмяняецца ў выпадку зьмены цэнаў на іншыя тавары. Калі абавязкі выяўленыя ў грошах, рэальны кошт гэтых абавязкаў можа зьмяніцца з-за інфляцыі й дэфляцыі, а кошт дзяржаўных і міжнародных абавязкаў праз абясцэньваньне й дэвальвацыю.
Сродак накапленьня
рэдагавацьВылучаныя з абароту й ашчаджаныя, накопленыя грошы могуць захоўваць сваю пакупніцкую здольнасьць і такім чынам пераносіць яе з сучаснага ў будучыню. Аднак, трэба ўлічваць, што пакупніцкая здольнасьць можа зьмяншацца пад уплывам інфляцыі, то бок вялізны паказчык інфляцыі памяншае здольнасьць грошай выконваць фунцыю накапленьня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Mishkin, Frederic S. (2007). «The Economics of Money, Banking, and Financial Markets» (Alternate Edition). Boston: Addison Wesley. — С. 8. — ISBN 0-321-42177-9.
- ^ John N. Smithin. «What is Money?». Routledge, 2000 — Business & Economics.
- ^ а б Mankiw, N. Gregory (2007). «Macroeconomics» (6th ed.). New York: Worth Publishers. — С. 22—32. — ISBN 978-0-7167-6213-3.
- ^ а б T.H. Greco. «Money: Understanding and Creating Alternatives to Legal Tender». White River Junction, Vt: Chelsea Green Publishing (2001). ISBN 1-890132-37-3.
- ^ «The Etymology of Money». The Wall Street Psychologist.
- ^ Boyle, David (2006). «The Little Money Book». The Disinformation Company. — С. 37. — ISBN 978-1-932857-26-9.
- ^ «History of Money». Zzaponline.com.
- ^ Dwivedi, DN (2005). «Macroeconomics: Theory and Policy». Tata McGraw-Hill. — С. 182.
- ^ Krugman, Paul & Wells, Robin. «Economics». Worth Publishers. New York (2006)
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Грошы. BBC.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |