Апцыён, опцыя (па-ангельску: option) — кантракт паміж двума бакамі, які дае аднаму з бакоў (уладальніку апцыёну) права купіць у другога боку (выпісальніка апцыёну) альбо прадаць яму нейкі базавы актыў па азначанай цане цягам пэўнага пэрыяду.

Пакупнік мае права прадаць ці купіць актыў, прадавец мае абавязанасьць купіць ці прадаць актыў у выпадку жаданьня пакупніка апцыёну рэалізаваць сваё права. За гэтае права пакупнік апцыёну плоціць прадаўцу прэмію, якая ёсьць цаной апцыёну.

Клясыфікацыя апцыёнаў

рэдагаваць

Ёсьць дзьве асноўных формы апцыёнаў:

  • Апцыён на пакупку актыву — Call-апцыён
  • Апцыён на продаж актыву — Put-апцыён

Стыль выкананьня

рэдагаваць

У залежнасьці ад часу выкананьня (стылю выкананьня) адрозьніваюцца два віды апцыёнаў:

  • амэрыканскія — пакупнік апцыёну можа скарыстацца сваім правам цягам усяго пэрыяду
  • эўрапейскія — пакупнік апцыёну можа скарыстацца сваім правам толькі ў момант заканчэньня пэрыяду.

Большасьць апцыёнаў па стылю амэрыканскія.

Ратацыя на біржы

рэдагаваць

Таксама адрозьніваюцца апцыёны

  • біржавыя
  • зьнебіржавыя

Найбольш распаўсюджаныя біржавыя апцыёны.

Базавы актыў

рэдагаваць

Паводле базавага актыву сярод біржавых апцыёнаў найбольш распаўсюджаныя:

  • апцыёны на акцыі
  • апцыёны на індэксы
  • апцыёны на ф'ючарсныя кантракты

Цана апцыёну

рэдагаваць

Цана апцыёну — прэмія. Яна залежыць ад наступных фактараў:

  • бягучая рынкавая цана базавага актыву
  • час, які застаўся да заканчэньня тэрміну
  • цана выкананьня ці рэалізацыі
  • велічыня даходу (дывідэнты па базавым актыве)
  • валятыльнасьць цаны дадзенага актыву.

Для ацэнкі апцыёнаў ужываецца Мадэль Блэка-Шоўлза, што выйшла ў 1973 г.

Тэарэтычная цана апцыёну складаецца з унутранай цаны і часовае вартасьці.

Умовы (тэрмін, цана) зацьвярджаюцца біржаю. Разьлікі вядуцца праз клірынгавую (разьліковую) палату.