Ф’ючарс

(Перанакіравана з «Ф'ючарс»)

Ф’ючарс (па-ангельску: futures) — стандартызаваны тэрміновы кантракт паміж двума бакамі, адзін зь якіх абавязуецца прадаць базысны актыў, а іншы абавязуецца яго аплаціць.

Ф’ючарс — стандартызаваны біржавы форвардны кантракт, від форварднага кантракту. Стандартызацыя палягае ў тым, што гандаль магчымы толькі кантрактамі з вызначанымі біржай умовамі.

Гандаль праводзіцца праз клірынгавую палату.

Гешэфты з ф’ючарсамі рэдка заканчваюцца рэальнымі пастаўкамі, іх мэты — страхаваньне (геджаваньне) гешэфту з наяўным таварам або атрыманьне розьніцы цягам перапродажу ф’ючарсу, ці атрыманьне прыбытку ад зьмены цэнаў ці курсаў, што ўзьнікаюць да ліквідацыйнага тэрміну.

Ф’ючарсы шырака ўжываюцца на рынках тавараў, якія гандлююцца буйнымі аб’ёмамі і цана на якія досыць валятыльная.