Цана
грашовая ці іншая кампэнсацыя, якую сплочвае адзін бок другому за прадукты ці паслугі
Цана — фундамэнтальная эканамічная катэгорыя, якая абазначае колькасьць грошай, якую пакупнік аддае за тавар прадаўца.

Мадэль балянса попыту і прапановы, чырвоным колерам - крывая попыта, сінім - крывая прапановы. На графіку адлюстроўваецца ссоўваньне крывой попыта ўправа, што адбываецца пры, напрыклад, падвышэньні пакупніцкай здольнасьці пакупнікоў і вынікам чаго зьяўляецца большая цана (P) і колькасьць (Q) прададзенага
Асноўныя фактары, празь якія фармуецца цана тавара на рынку, наступныя:
- Кошт вырабніцтва тавара
- Каштоўнасьць тавара для пакупніка
- Попыт на тавар і ягоныя элястычнасьць, канкурэнцыя сярод пакупнікоў
- Прапанова тавара і канкурэнцыя сярод прадаўцоў тавара
- Дзяржаўны ўплыў
Адной з асноўных мадэляў цэнаўтварэньня зьяўляецца мадэль балянса попыта і прапановы, паводле якой попыт на тавар тым большы, чым ніжэйшая цана на яго. Прапанова тавара наадварот тым большая, чым вышэй цана. На перасячэньні графікаў попыта і прапановы знаходзіцца рынкавая цана тавара.
Паняцьце цаны нельга блытаць з паняцьцем кошта й вартасьці.
![]() |
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |