Андрэй Даўгердавіч

Андрэй Даўгердавіч (? — 1461) — літоўскі баярын.

Андрэй Даўгердавіч
лац. Andrej Daŭgierdavič / Daŭhierdavič

Герб «Памян»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1461(1461)
Род Даўгердавічы
Бацькі Ян Даўгерд
Жонка Сьвятохна
Дзеці Ганна, Алена

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Сьвіранах і Лынтупах (называў сябе панам на Сьвіранах і Лынтупах).

Імя рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Імёны ліцьвінаў і Даўгерд (імя)

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Andreas (Andruszko) Dowgyrdowycz, Андреи Довъкгирдович[1].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду. Быў у сваяцтве з Саковічамі (выступаў як сьведка ў данацыі Андрэя Саковіча Віленскай катэдры). Магчыма, тоесны Даўгерду Салкулевічу, які паручыўся за Братошу ў канцы XIV ст.

Ажаніўся зь Сьвятохнай (нявысьветленага паходжаньня). У шлюбе меў дачок Ганну (выйшла замуж за Юрыя Гайцэвіча, пазьней — за Івана Ільлініча) і Алену (выйшла замуж за Пецьку Сьвірскага).

14 студзеня 1459 году і ў 1461 годзе зрабіў ахвяраваньні на фундаваны ім касьцёл у Лынтупах, у 1461 годзе — на Віленскую катэдру.

Мова і культура рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

У сваёй лацінскай грамаце ад 1459 году ўжыў «народныя» словы «бязьмен» мёду (bezmien mellis) або «пуд» мёду (pud mellis), а таксама меру «грачыхі» (hreczychy)[2]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 245.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 177.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.

Літаратура рэдагаваць