Міха́сь Рыго́равіч Баразна́ (нар. 20 лістапада 1962 у в. Ліхінічы Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці; псэўданім Ігнат Ліхінец) — беларускі мастацтвазнаўца, фотамастак, публіцыст. Кандыдат мастацтвазнаўства. З 2010 г. рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ляўрэат спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у галіне крытыкі і мастацтвазнаўства. Сябра Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва[1]. У якасьці рэктара БДАМ удзельнічаў у рэпрэсіях супраць студэнтаў, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[2], у сувязі з чым 2021 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу.

Міхась Баразна
Міхаіл Баразна пад час адкрыцьця выставы жывапісу Гаўрылы Вашчанкі ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі 12 сьнежня 2013
Міхаіл Баразна пад час адкрыцьця выставы жывапісу Гаўрылы Вашчанкі ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі 12 сьнежня 2013
Дата нараджэньня 20 лістапада 1962(1962-11-20) (62 гады)
Месца нараджэньня в. Ліхінічы Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці
Месца вучобы БДАМ
Занятак мастацтвазнавец, мастацкі крытык, фотамастак, фатограф
Навуковая сфэра мастацтвазнаўства
Месца працы БДАМ
Вядомы як дасьледчык кніжнай графікі
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў і Беларускі саюз дызайнэраў[d]
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства[d]
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баразна (неадназначнасьць).

Біяграфія

рэдагаваць

Міхась Рыгоравіч Баразна нарадзіўся 20 лістапада 1962 году ў сям’і настаўнікаў[3].

Закончыў Круглянскую сярэднюю школу. У 1985 годзе скончыў мастацка-прамысловы факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[4].

З 1985 па 1992 гг. працаваў мастацкім рэдактарам выдавецтва «Беларусь». З 1992 г. пасьля заканчэньня асьпірантуры працуе ў Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1996 г. да 1998 г. выконваў абавязкі загадчыка кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва, ад 1999 г. — прарэктар па навукова-творчай рабоце. З 2010 г. — рэктар названай установы.

У 1994—1996 гг. быў куратарам-мастацтвазнаўцам галерэі сучаснага мастацтва ў Віцебску «У Пушкіна»[5]. У 1996 годзе ўдзельнічаў у выставе «Belart» (Нямеччына)[6].

У 1999 годзе абараніў дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па тэме «Тэндэнцыі разьвіцьця беларускай кніжнай графікі 1960-сярэдзіны 1990 гг.: на матэрыялах мастацкай літаратуры» (у Беларускай акадэміі мастацтваў).

Аўтар кніг і шматлікіх артыкулаў па гісторыі беларускага мастацтва, у прыватнасьці кніжнай графікі.

Старшыня аргкамітэта па па падрыхтоўцы і ўдзеле Рэспублікі Беларусь у 54-й Вэнэцыянскай біенале і куратар павільёна[7].

Старшыня Рэспубліканскага мастацка-экспертнай рады па манумэнтальным і манумэнтальна-дэкаратыўным мастацтве пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь[8]. Ганаровы сябра Расейскай акадэміі мастацтваў, сябра грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз мастакоў»[9].

Брат — Рыгор Рыгоравіч Баразна[10].

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў

рэдагаваць

21 чэрвеня 2021 году Баразна быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[11]. Паводле рашэньня ЭЗ, Баразна «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Аляксандра Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках – рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[12]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 году Баразна трапіў і ў санкцыйны сьпіс Швайцарыі[13][14]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[15].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Баразна М. Р. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя. — Менск: Беларусь, 2007. — 239 с. — ISBN 978—985-01-0732-9
  • Баразна М. Р. Беларуская кніжная графіка 1960—1990-х гадоў. — Менск: Бел. Энцыкл., 2001. — 207 с. — 3000 ас. — ISBN 985-11-0201-6
  1. ^ Выставку подготовили академики (рас.) // Газэта «Вечерний Минск», 16 сакавіка 2000 г.
  2. ^ https://web.archive.org/web/20201219225439/https://news.tut.by/society/705663.html
  3. ^ Міхась Баразна: "Мастацтва - гэта дадатовая магчымасць задумацца пра лёс сваёй краіны" // Маладосць. — 2015. — № 2. — С. 12.
  4. ^ буклет выставы «Движение» 13 чэрвеня — 31 ліпеня 2008 (рас.)
  5. ^ Алесь Пушкін. Аўтабіяграфія. Праверана 7 студзеня 2013 г. Архіўная копія
  6. ^ Belart. Zeitgenössische Kunst aus Belarus / Redaktion: Martin Rehkopp. — Rheine: Kulturforum Rheine, [б. г.].
  7. ^ Белорусы в Венеции: арт-прорыв или арт-фантом? (рас.)
  8. ^ Алесь Пушкін. (8 чэрвеня 2012) Аб візіце кіраўніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Свярдлоўскую вобласць (Расія) Архіўная копія
  9. ^ Борозна Михаил Григорьевич Белорусская государственная академия искусств (рас.)
  10. ^ Ілона Іванова. Казацкі атаман Круглянскага раёна за год паставіў на ногі дарожна-будаўнічае ўпраўленне // Газэта «Звязда». — 2001.
  11. ^ МГ/АА. (2021-06-21) Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (рас.). БелсатПраверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  12. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997EUR-Lex(en), 21.06.2021
  13. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  14. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  15. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.