Міхайла Грамыка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грамыка.
Міхайла (Міхаіл Аляксандравіч) Грамыка (12 лістапада [ст. ст. 31 кастрычніка] 1885, в. Чорнае Рэчыцкага павету Менскай губэрні, цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласьці — 30 чэрвеня 1969, Хімкі, Маскоўская вобласьць; Псэўданімы і крыптанімы: М. Абданк, Мих. Абданк, Михаил Абданк, М. Г., Міх. Г.) — беларускі празаік, паэт, геоляг, пэдагог.
Міхайла Грамыка лац. Michajła Hramyka | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Міхаіл Аляксандравіч Грамыка |
Псэўданімы | М. Абданк, Мих. Абданк, Михаил Абданк, М. Г., Міх. Г. |
Нарадзіўся | 12 лістапада [ст. ст. 31 кастрычніка] 1885 Чорнае Рэчыцкага пав. Менскай губ. Расейская імпэрыя |
Памёр | 30 чэрвеня 1969 (83 гады) Хімкі, Маскоўская вобласьць, РСФСР |
Сужэнец | Ліда Рытар[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, паэт, геоляг, пэдагог |
Мова | беларуская |
Біяграфія
рэдагавацьПадчас вучобы ў Магілёўскай гімназіі стаў чальцом рэвалюцыйнага гуртку. Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1907. У 1911 скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт. Настаўнічаў у Адэсе, з 1917 удзельнічаў у рабоце культурна-асьветніцкай арганізацыі беларускіх уцекачоў «Беларускі гай». З 1921 у Менску; выкладаў геалёгію і мінэралёгію ў Белпэдтэхнікуме і БДУ; працаваў у Інбелкульце, БелАН. Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналёгію. Аўтар падручнікаў па геаграфіі і мінэралёгіі. Браў удзел у пошуках нафты на Палесьсі. П’есы М. Грамыкі ставіліся ў тэатрах. Арыштаваны ДПУ БССР 13 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызваленьня Беларусі»; паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10 красавіка 1931 высланы ў Іванава-Вазьнясенск на 5 гадоў. Пасьля сканчэньня тэрміну высылкі ў 1936 выехаў зь сям’ёй у Мурманскую вобласьць (Кіраўск, Чусаў Гарадок (1941—1945)). У 1945—1948 жыў у Іжэўску, працаваў у Запалярным горным тэхнікуме. Потым жыў у Пермскай вобласьці і Ўдмурціі. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957. Апошнія гады жыў у Хімках. Чалец СП БССР з 1965.
Творы
рэдагаваць- Выбр. Мн., 1967;
- Родная пушча: П’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты. Мн., 1987;
- Пачатковая геаграфія. Мн., 1923 (2 выд. Мн., 1925; 3 выд. Мн., 1927; 4 выд. Мн., 1928);
- Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе: Ч. 1. Крышталаграфія; Ч. 2. Мінералогія. Мн., 1926;
- Дзве паэмы. Мн., 1927;
- Плынь: Лірычныя паэмы і вершы. Мн., 1927;
- Каля тэрасы: Драмы. Мн., 1929 (2 выд. Мн., 1975).
Літаратура
рэдагаваць- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Казека Я. Міхайла Грамыка // Казека Я. Голас часу. Мн., 1975;
- Шушкевіч С. След на зямлі // Полымя. 1965, № 11;
- ЭГБ, т. 3;
- Грамыка Міхайла // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995., т. 2.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- МІХАЙЛА ГРАМЫКА на сайце Рэчыцкай раённай бібліятэкі(недаступная спасылка)