Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт

вну ў Менску (Беларусь)

Ме́нскі дзяржа́ўны лінгвісты́чны ўнівэрсытэ́т (МДЛУ) — вядучая лінгвістычная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, адзін з галоўных пэдагагічных унівэрсытэтаў краіны.

Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў, Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Галоўны ўваход ва ўнівэрсытэт
Галоўны ўваход ва ўнівэрсытэт
Заснаваны 28 лістапада 1948 (76 гадоў таму)
Тып дзяржаўны
Рэктар Баранава Натальля Пятроўна
Колькасьць пэрсаналу 1186 (2011)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°54′26″ пн. ш. 27°34′41″ у. д. / 53.90722° пн. ш. 27.57806° у. д. / 53.90722; 27.57806Каардынаты: 53°54′26″ пн. ш. 27°34′41″ у. д. / 53.90722° пн. ш. 27.57806° у. д. / 53.90722; 27.57806
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (да 13 кастрычніка 1993 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.mslu.by
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт на мапе Менску
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт

Гісторыя

рэдагаваць

Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў утвораны ў лістападзе 1948 году на базе факультэту замежных моваў Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту.[1] У 1993 годзе ператвораны ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт.[2]

За час свайго існаваньня (з 1948 году) унівэрсытэт падрыхтаваў больш за 25 тысячаў настаўнікаў і 2,5 тысячы перакладчыкаў-рэфэрэнтаў.[3]

На лістапад 2011 г. ВНУ мела 58 катэдраў, на якіх працавалі 1186 выкладнікаў[4].

Факультэты

рэдагаваць

Агульнаўнівэрсытэцкія катэдры

рэдагаваць

Прафэсійныя асацыяцыі і цэнтры

рэдагаваць

На базе ўнівэрсытэту дзейнічаюць 5 прафэсійных асацыяцыяў: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў ангельскай, францускай і нямецкай моваў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амэрыканскіх дасьледаваньняў.

Ва ўнівэрсытэце дзейнічае шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, гішпанскай, турэцкай ды кітайскай моваў і культураў).

Міжнароднае супрацоўніцтва

рэдагаваць

Унівэрсытэт мае 52 дзейныя дамовы аб супрацоўніцтве з замежнымі партнэрамі і зьяўляецца ўдзельнікам 19 міжнародных праграмаў. МДЛУ разьвівае сувязі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расеі, Аўстрыі, Францыі, Бэльгіі, Польшчы, Гішпаніі, Італіі, Вялікабрытаніі, мае сумесныя праграмы з ВНУ Канады, ЗША, Кітаю, Турцыі.[5]

Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 275 замежных студэнтаў з 33 краінаў сьвету. У 2001 годзе ўнівэрсытэт зьяўляўся арганізатарам і месцам правядзеньня ў Беларусі Эўрапейскага году моваў. На базе МДЛУ дзейнічае катэдра ЮНЭСКО.[5]

У студзені 2010 году пры спрыяньні Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН унівэрсытэт падпісаў мэмарандум аб узаемаразуменьні з сакратарыятам ААН. МДЛУ стаў 16-й вышэйшай навучальнай установай сьвету, зь якой сакратарыят ААН падпісаў такі дакумэнт. Мэмарандум прадугледжвае садзейнічаньне ў падрыхтоўцы кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсным адборы на суісканьне пасады вуснага або пісьмовага перакладчыка для ААН. Выкладчыкі МДЛУ атрымалі права рыхтаваць спэцыялістаў да экзамэну ў ААН, а таксама карыстацца любымі матэрыяламі ААН для навучальнага працэсу. Для падпісаньня мэмарандуму ў Беларусь з працоўным візытам прыбыў намесьнік генэральнага сакратара ААН па пытаньнях Генэральнай Асамблеі і канфэрэнцыйным абслугоўваньні Мухамад Шаабан.[6]

Студэнцкае жыцьцё

рэдагаваць
  • Студэнцкі хор «Cantus Juventae» (заснаваны ў 1986 годзе, у канцэртны склад хору ўваходзіць 60 чалавек; у рэпэртуары — беларуская народная музыка, духоўныя сьпевы, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазытараў, джаз, і інш; хор выпусьціў тры кампакт-дыскі з сваімі сьпевамі [7]
  • Вакальныя студыя «Фальк-Моdern» (створана ў 2004 годзе, самы малады песенны калектыў у студэнцкім клюбе МДЛУ)[8]
  • Тэатар танцу «Renaissance dance» (створаны ў 2004 годзе)[9]
  • Францускі тэатар (робіць пастаноўкі на францускай мове)

Абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях

рэдагаваць

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды й дэмакратыі, Натальля Баранава(be), рэктар унівэрсытэту, адлічала студэнтаў за іх палітычную дзейнасьць[10].

Падзеі 2020 году

рэдагаваць

Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, якія рушылі за, як многія лічаць, фальсыфікацыяй прэзыдэнцкіх выбараў[11][12], МДЛУ стаў адным з эпіцэнтраў грамадзянскае актыўнасьці студэнтаў, якія пратэставалі супраць рэжыму Лукашэнкі[13][14]. За гэта студэнты арыштаваліся міліцыяй і сілавікамі неўсталяванага падпарадкаваньня на тэрыторыі ўнівэрсытэту, пры гэтым адміністрацыя ўнівэрсытэту не прапаноўвала абарону сваім студэнтам і замест гэтага забараняла ўсе пратэсты на тэрыторыі кампуса[14][15][16]. Нягледзячы на адсутнасьць падтрымкі студэнтаў з боку адміністрацыі, Аляксандар Лукашэнка пасьля асабіста зьмяніў рэктара ўнівэрсытэту[17][18]. Шэраг вучоных, якія працуюць у МДЛУ, запісалі відэазварот, у якім асудзілі рэакцыю ўнівэрсытэту[15]. За гэтым усьлед рушыла рэакцыя кіраўніцтва: дацэнта, які прапрацаваў у МДЛУ 28 гадоў, звольнілі за падтрымку студэнцкіх пратэстаў і страйк[19], за ім рэпрэсавалі таксама і іншых выкладчыкаў, якія падтрымалі пратэстуючых[20].

Дзеяньні кіраўніцтва ўнівэрсытэту былі шырока асуджаныя на міжнародным узроўні[15][21]. У справаздачы «International Media Support(en)», у прыватнасьці, было адзначана, што «падзеі ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце паказваюць, як студэнты падвяргаюцца пагрозам і рэпрэсіям з боку сваіх уласных навучальных установаў»[22].

Узнагароды

рэдагаваць
  • Ганаровы дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь (прысуджаны за асаблівыя дасягненьні ў сацыяльна-культурным разьвіцьці, шматгадовую плённую дзейнасьць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спэцыялістаў і навуковых кадраў і ў сувязі з 60-годзьдзем зь дня заснаваньня)[23]

Выпускнікі

рэдагаваць
  1. ^ МДЛУ srrb.niks.by Праверана 15 лістапада 2011 г.
  2. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 октября 1993 г. № 700 «О преобразовании Минского государственного педагогического института иностранных языков в Минский государственный лингвистический университет» www.levonevski.net Праверана 15 лістапада 2011 г.
  3. ^ Агульныя зьвесткі пра МДЛУ афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  4. ^ Надзея Нікалаева. Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ а б Міжнародныя сувязі МДЛУ афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  6. ^ У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце будуць рыхтаваць перакладчыкаў вышэйшага класа для ААН БЕЛТА Праверана 15 лістапада 2011 г.
  7. ^ Студэнцкі хор МДЛУ «Cantus Juventae» афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  8. ^ Вакальнаыя студыя МДЛУ «Фальк-Моdern» афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  9. ^ Тэатар танцу МДЛУ «Renaissance dance» афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  10. ^ Беларуская сыстэма рэпрэсіяў. Перасьледнікі ды іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko(pl), Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 41. — 72 с.
  11. ^ Belarus poll workers describe fraud in Aug. 9 election (анг.). Associated Press (2020-09-01). Праверана 2020-12-17 г.
  12. ^ Belarus: Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the so-called 'inauguration' of Aleksandr Lukashenko (анг.). consilium.europa.eu. Праверана 2020-12-17 г.
  13. ^ 100 days of Belarusian protest. Remember everything (анг.). Белсат.
  14. ^ а б Belarus: Tikhanovskaya urges UN intervention to stop violence (анг.) // BBC2020-09-04 г. Праверана 2020-12-17 г.
  15. ^ а б в As students protest, Belarusian universities aid regime crackdown (анг.). Times Higher Education(uk) (2020-10-02). Праверана 2020-12-17 г.
  16. ^ Police drag Belarus students from university building, arrest five, rights group says. ReutersПраверана 2020-12-17 г.
  17. ^ Lukashenka has replaced rectors in three universities. Students hold protest actions (анг.). БелсатПраверана 2020-12-17 г.
  18. ^ President replaces three university rectors amid protests. University World News(en)Праверана 2020-12-17 г.
  19. ^ Экс-доцент МГЛУ Наталья Дулина и доцент Юрий Стулов присоединились к Координационному совету (рас.). Народная ВоляПраверана 2020-12-17 г.
  20. ^ В МГЛУ продолжают увольнять неугодных преподавателей (рас.). Mail.Ru(uk)Праверана 2020-12-17 г.
  21. ^ 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University (анг.). Scholars at Risk(en)Праверана 2020-12-17 г.
  22. ^ Students in Belarus stand up against repression. International Media Support(en)Праверана 2020-12-17 г.
  23. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2008 году № 653 «Аб прысуджэнні ўстанове адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт» Ганаровага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» Праверана 15 лістапада 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць