Міхаіл Хвастоў

беларускі палітык, дыплямат


Міхаі́л Міха́йлавіч Хвасто́ў (нар. 27 чэрвеня 1949 году ў вёсцы Казлоўшчына ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці) — беларускі палітык і дыплямат.

Міхаіл Хвастоў
лац. Michaił Chvastoŭ
Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь
27 лістапада 2000 — 21 сакавіка 2003
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі
Папярэднік Урал Латыпаў
Наступнік Сяргей Мартынаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі
21 сакавіка 2003 — цяперашні час
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Валер Цапкала
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся27 чэрвеня 1949 (75 гадоў)

Казлоўшчына, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Пашаны юбілейны мэдаль „100 гадоў дыпляматычнай службе Беларусі“

Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў і БДУ[1]. 8 жніўня 1994 году і 21 студзеня 1997 году быў прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[2][3].

З 1 кастрычніка 1997 году да 11 жніўня 2000 году быў Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Канадзе[4][5]. Пасьля павароту з Канады каротка быў памочнікам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 27 лістапада 2000 году прызначаны быў намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і міністрам замежных справаў Рэспублікі Беларусь[6].

24 верасьня 2001 году быў зноў прызначаны міністрам замежных справаў Рэспублікі Беларусь[7]. 21 сакавіка 2003 году быў адстаўлены з пасады міністра й адначасова прызначаны амбасадарам у Злучаных Штатах Амэрыкі й Мэксыцы па сумяшчальніцтве[8].

4 чэрвеня 2009 году быў прызначаны Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры аддзеле Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве[9].

24 чэрвеня 1999 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[10].

  1. ^ Корнилович Э. А. Беларусь: созвездие политических имен. — Минск: ФУАинформ, 2009. ISBN 978-985-6721-98-7 — С.383.
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 8 августа 1994 г. №34 «О назначении заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь»  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 21 января 1997 г. №75 «О назначении М. М. Хвостова заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь»  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 1 октября 1997 г. №495 «О назначении М. М. Хвостова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Канаде»  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 11 августа 2000 г. №440 «Об освобождении М. М. Хвостова от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Канаде»  (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 2000 г. №624 «О назначении М. М. Хвостова Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь — Министром иностранных дел Республики Беларусь»  (рас.)
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 сентября 2001 г. №523 «О назначении М. М. Хвостова Министром иностранных дел Республики Беларусь»(недаступная спасылка)  (рас.)
  8. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 21 марта 2003 г. №110 «О назначении М. М. Хвостова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Мексиканских Соединенных Штатах по совместительству»(недаступная спасылка)  (рас.)
  9. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 июня 2009 г. № 284 О назначении М. М. Хвостова Постоянным представителем Республики Беларусь при отделении Организации Объединенных Наций и других международных организациях в г. Женеве (Швейцарская Конфедерация)(недаступная спасылка)  (рас.)
  10. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 июня 1999 г. №968 «О награждении М. М. Хвостова Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка)  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць