Лё́гіка (па-грэцку: λογιχη ад грэц. logosслова, сэнс, меркаваньне, мова) — навука аб законах і формах мысьленьня, мэтады пазнаньня й умовы праўдзівасьці ведаў і меркаваньняў. Лёгіка вывучае агульныя схемы мысьленьня, якое зьдзяйсьняецца ў мэтах адлюстраваньня й спазнаньня рэчаіснасьці. Галоўным аб’ектам дасьледаваньня лёгікі маюцца апісальныя сыстэмы мысьленьня, то бок сыстэмы, якія прапануюцца як інструкцыя для людзей (а таксама, магчыма, іншых, разумных істотаў і машынаў) як трэба правільна думаць. Пры гэтым, такія інструкцыі ня варта разглядаць як апісаньне таго, як людзі сапраўды думаюць, якія зьяўляюцца прадметам дасьледаваньня іншых дысцыплінаў, як то кагнітыўнай псыхалёгіі. Гэтае ёсьць акалічным прадуктам лёгікі, то бок рэцэптамі мысленьня. Пры гэтым такія рэцэпты не зьяўляюцца істотнымі для прадмету самой лёгікі, але зьяўляецца хутчэй адным зь ейных практычных ужываньняў.

Грэгар Райш, «Лёгіка прэзэнтуе свае цэнтральныя тэмы», Маргарыта Філязофіка, 1503/08 (?). Сабакі veritas і falsitas гоняць труса problema, лёгіка зь мячом syllogismus сьпяшаецца сьледам за сабакамі. Зьлева ўнізе ў пячоры — Пармэнід, зь якім лягічная аргумэнтацыя прыходзіць у філязофію.

У штодзённай гаворкі, лёгіка зьяўляецца спосабам меркаваньня, які палягае ў атрыманьні заключэньня з набору здагадак. Фармальна, лёгіка тычыцца вываду — працэсу, які прадукуе новыя зацьвярджэньні з ужо ўсталяваных. Менавіта таму ў лёгіцы асаблівая ўвага надаецца структурам высновы, то бок, фармальным стаўленьнем паміж зыходнымі сьцьвярджэньнямі й высновамі, дзе «фармальны» азначае, што гэтыя адносіны зьяўляюцца незалежнымі ад саміх сьцьвярджэньняў. Ня менш важным зьяўляецца дасьледаваньне праўдзівасьці высновы, уключаючы разнастайныя магчымыя вызначэньні праўдзівасьці й перадумовы, якія на практыцы робяць ейныя ўстаноўкі. Такім чынам відавочная важная роля, якую адыгрывае лёгіка ў эпістэмалёгіі, забясьпечваючы апошнюю мэханізмам пашырэньня ведаў.

Традыцыйна лёгіка вывучаецца як галіна філязофіі. Пачынаючы зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя лёгіка сталася прадметам дасьледаваньня матэматыкі, а ў апошні час і інфарматыцы. Як навука, лёгіка дасьледуе й клясыфікуе структуры сьцьвярджэньняў і аргумэнтаў і распрацоўвае схемы іхнай кадыфікацыі. Дакладная фармалізацыя схем, якія вывучае лёгіка, зьдзяйсьняецца ў межах матэматычнай лёгікі. Такім чынам, прадмет дасьледаваньня лёгікі можа быць вельмі шырокім, уключаючы меркаваньні аб верагоднасьці й чыньнікі. У лёгіцы таксама дасьледуюцца структуры лягічных недахопаў і парадоксаў. Старажытныя грэкі падзялялі дыялектыку на лёгіку й рыторыку. Рыторыка мае справу зь пераканальнай аргумэнтацыяй, таму можа ў пэўнай ступені разглядацца як проціпастаўленьне лёгіцы.

Асноўныя катэгорыі

рэдагаваць
  • Выказваньне — сказ, што выражае думку, якая зьяўляецца сапраўднай або несапраўднай. Сапраўднасьць і несапраўднасьць зьяўляюцца лягічнымі значэньнямі выказваньня.
  • Імя — гэта слова або словазлучэньне, якое абазначае які-небудзь прадмет думкі і выкарыстоўваецца ў якасьці лягічнага дзейніка або лягічнага выказьніка ў выказваньнях тыпу "А ёсьць В". Прырода прадмета, пазначанага іменем, можа быць рознай: гэта могуць быць рэчы, іх уласьцівасьці або адносіны да іншых рэчаў, іх імёны, дзеяньні, працэсы, навуковыя абстракцыі і г.д.
  • Функтар — выраз, які на аснове іншых выразаў, называемых аргумэнтам, утварае новы, больш складаны асэнсаваны выраз.

Глядзі таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Логіка выказванняў: вучэбны дапаможнік / Гарбузаў, Віктар Мікалаевіч; Немец, Уладзімер Сьцяпанавіч; ГрДУ імя Я. Купалы. — Гродна: ГрДУ, 1997. — 44 с.
  • Матэматыка: вучэб.-мэтад. дапам. У 2 ч. Ч. 1 — 2-е выд., перапрац. / Баранцэвіч, Канстанцін Зянонавіч; Пакала, Аляксандар Анатольевіч. — Мн., БДПУ, 2005. — 176 с.
  • Матэматыка: вучэб.-мэтад. дапам. У 2 ч. Ч. 1. / Баранцэвіч, Канстанцін Зянонавіч; Пакала, Аляксандар Анатольевіч. — Мн., 1996.
  • Кантрольная праца па матэматыцы / Баранцэвіч, Канстанцін Зянонавіч; Пакала, Аляксандар Анатольевіч. — Мн., 1993.
  • Геаметрыя 7 — 11. / Пагарэлаў А. — Мн., 1991.
  • Задачнік-практыкум па матэматыцы / Пакала А. А. — Мн., 1994.
  • Асновы пачатковага курса матэматыкі / Стойлава Л. П., Пышкала А. М.— Мн., 1990.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Лёгікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў