Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Ме́нскі дзяржа́ўны лінгвісты́чны ўнівэрсытэ́т (МДЛУ) — вядучая лінгвістычная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, адзін з галоўных пэдагагічных унівэрсытэтаў краіны.
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт | |
Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў, Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт | |
Галоўны ўваход ва ўнівэрсытэт | |
Заснаваны | 28 лістапада 1948 (75 гадоў таму) |
---|---|
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Баранава Натальля Пятроўна |
Колькасьць пэрсаналу | 1186 (2011) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°54′26″ пн. ш. 27°34′41″ у. д. / 53.90722° пн. ш. 27.57806° у. д.Каардынаты: 53°54′26″ пн. ш. 27°34′41″ у. д. / 53.90722° пн. ш. 27.57806° у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | Гарадзкі |
Былыя назвы | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (да 13 кастрычніка 1993 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | www.mslu.by |
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт |
Гісторыя
рэдагавацьМенскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў утвораны ў лістападзе 1948 году на базе факультэту замежных моваў Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту.[1] У 1993 годзе ператвораны ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт.[2]
За час свайго існаваньня (з 1948 году) унівэрсытэт падрыхтаваў больш за 25 тысячаў настаўнікаў і 2,5 тысячы перакладчыкаў-рэфэрэнтаў.[3]
На лістапад 2011 г. ВНУ мела 58 катэдраў, на якіх працавалі 1186 выкладнікаў[4].
Факультэты
рэдагаваць- Факультэт ангельскае мовы
- Факультэт нямецкае мовы
- Факультэт францускае мовы
- Факультэт гішпанскае мовы
- Перакладчыцкі факультэт
- Факультэт міжкультурных камунікацыяў
- Факультэт расейскае мовы для замежных грамадзянаў
- Інстытут падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
Агульнаўнівэрсытэцкія катэдры
рэдагаваць- Катэдра агульнага мовазнаўства
- Катэдра псыхалёгіі
- Катэдра пэдагогікі
- Катэдра мэтодыкі выкладаньня замежных моў
- Катэдра філязофіі і лёгікі
- Катэдра эканамічных навукаў
- Катэдра інфарматыкі і прыкладной лінгвістыкі
- Катэдра другой замежнае мовы (ангельская)
- Катэдра другой замежнае мовы (нямецкая)
- Катэдра другой замежнае мовы (француская)
- Катэдра італьянскае мовы
- Катэдра трэцяй замежнае мовы
- Катэдра ўсходніх моў
- Катэдра гісторыі, сусьветнай культуры і турызму
- Катэдра беларускае мовы і літаратуры
- Катэдра паліталёгіі і міжнародных адносінаў
- Катэдра славянскіх моваў
- Катэдра фізычнага выхаваньня і спорту
- Катэдра пэдагогікі і мэтодыкі вышэйшай школы
Прафэсійныя асацыяцыі і цэнтры
рэдагавацьНа базе ўнівэрсытэту дзейнічаюць 5 прафэсійных асацыяцыяў: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў ангельскай, францускай і нямецкай моваў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амэрыканскіх дасьледаваньняў.
Ва ўнівэрсытэце дзейнічае шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, гішпанскай, турэцкай ды кітайскай моваў і культураў).
Міжнароднае супрацоўніцтва
рэдагавацьУнівэрсытэт мае 52 дзейныя дамовы аб супрацоўніцтве з замежнымі партнэрамі і зьяўляецца ўдзельнікам 19 міжнародных праграмаў. МДЛУ разьвівае сувязі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расеі, Аўстрыі, Францыі, Бэльгіі, Польшчы, Гішпаніі, Італіі, Вялікабрытаніі, мае сумесныя праграмы з ВНУ Канады, ЗША, Кітаю, Турцыі.[5]
Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 275 замежных студэнтаў з 33 краінаў сьвету. У 2001 годзе ўнівэрсытэт зьяўляўся арганізатарам і месцам правядзеньня ў Беларусі Эўрапейскага году моваў. На базе МДЛУ дзейнічае катэдра ЮНЭСКО.[5]
У студзені 2010 году пры спрыяньні Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН унівэрсытэт падпісаў мэмарандум аб узаемаразуменьні з сакратарыятам ААН. МДЛУ стаў 16-й вышэйшай навучальнай установай сьвету, зь якой сакратарыят ААН падпісаў такі дакумэнт. Мэмарандум прадугледжвае садзейнічаньне ў падрыхтоўцы кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсным адборы на суісканьне пасады вуснага або пісьмовага перакладчыка для ААН. Выкладчыкі МДЛУ атрымалі права рыхтаваць спэцыялістаў да экзамэну ў ААН, а таксама карыстацца любымі матэрыяламі ААН для навучальнага працэсу. Для падпісаньня мэмарандуму ў Беларусь з працоўным візытам прыбыў намесьнік генэральнага сакратара ААН па пытаньнях Генэральнай Асамблеі і канфэрэнцыйным абслугоўваньні Мухамад Шаабан.[6]
Студэнцкае жыцьцё
рэдагаваць- Студэнцкі хор «Cantus Juventae» (заснаваны ў 1986 годзе, у канцэртны склад хору ўваходзіць 60 чалавек; у рэпэртуары — беларуская народная музыка, духоўныя сьпевы, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазытараў, джаз, і інш; хор выпусьціў тры кампакт-дыскі з сваімі сьпевамі [7]
- Вакальныя студыя «Фальк-Моdern» (створана ў 2004 годзе, самы малады песенны калектыў у студэнцкім клюбе МДЛУ)[8]
- Тэатар танцу «Renaissance dance» (створаны ў 2004 годзе)[9]
- Францускі тэатар (робіць пастаноўкі на францускай мове)
Абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях
рэдагавацьПаводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды й дэмакратыі, Натальля Баранава(be), рэктар унівэрсытэту, адлічала студэнтаў за іх палітычную дзейнасьць[10].
Падзеі 2020 году
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Пратэсты ў Беларусі (2020)
Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, якія рушылі за, як многія лічаць, фальсыфікацыяй прэзыдэнцкіх выбараў[11][12], МДЛУ стаў адным з эпіцэнтраў грамадзянскае актыўнасьці студэнтаў, якія пратэставалі супраць рэжыму Лукашэнкі[13][14]. За гэта студэнты арыштаваліся міліцыяй і сілавікамі неўсталяванага падпарадкаваньня на тэрыторыі ўнівэрсытэту, пры гэтым адміністрацыя ўнівэрсытэту не прапаноўвала абарону сваім студэнтам і замест гэтага забараняла ўсе пратэсты на тэрыторыі кампуса[14][15][16]. Нягледзячы на адсутнасьць падтрымкі студэнтаў з боку адміністрацыі, Аляксандар Лукашэнка пасьля асабіста зьмяніў рэктара ўнівэрсытэту[17][18]. Шэраг вучоных, якія працуюць у МДЛУ, запісалі відэазварот, у якім асудзілі рэакцыю ўнівэрсытэту[15]. За гэтым усьлед рушыла рэакцыя кіраўніцтва: дацэнта, які прапрацаваў у МДЛУ 28 гадоў, звольнілі за падтрымку студэнцкіх пратэстаў і страйк[19], за ім рэпрэсавалі таксама і іншых выкладчыкаў, якія падтрымалі пратэстуючых[20].
Дзеяньні кіраўніцтва ўнівэрсытэту былі шырока асуджаныя на міжнародным узроўні[15][21]. У справаздачы «International Media Support(en)», у прыватнасьці, было адзначана, што «падзеі ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце паказваюць, як студэнты падвяргаюцца пагрозам і рэпрэсіям з боку сваіх уласных навучальных установаў»[22].
Узнагароды
рэдагаваць- Ганаровы дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь (прысуджаны за асаблівыя дасягненьні ў сацыяльна-культурным разьвіцьці, шматгадовую плённую дзейнасьць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спэцыялістаў і навуковых кадраў і ў сувязі з 60-годзьдзем зь дня заснаваньня)[23]
Выпускнікі
рэдагаваць- Іван Антановіч (1960) — 3-ы міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь (1997—1998)
- Міхаіл Хвастоў (1975) — 5-ы міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь (2000—2003)
- Уладзімер Макей (1980) — 7-ы міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь (2012—2022)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ МДЛУ srrb.niks.by Праверана 15 лістапада 2011 г.
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 октября 1993 г. № 700 «О преобразовании Минского государственного педагогического института иностранных языков в Минский государственный лингвистический университет» www.levonevski.net Праверана 15 лістапада 2011 г.
- ^ Агульныя зьвесткі пра МДЛУ афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
- ^ Надзея Нікалаева. Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Міжнародныя сувязі МДЛУ афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
- ^ У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце будуць рыхтаваць перакладчыкаў вышэйшага класа для ААН БЕЛТА Праверана 15 лістапада 2011 г.
- ^ Студэнцкі хор МДЛУ «Cantus Juventae» афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
- ^ Вакальнаыя студыя МДЛУ «Фальк-Моdern» афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
- ^ Тэатар танцу МДЛУ «Renaissance dance» афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
- ^ Беларуская сыстэма рэпрэсіяў. Перасьледнікі ды іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko(pl), Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 41. — 72 с.
- ^ Belarus poll workers describe fraud in Aug. 9 election (анг.). Associated Press (2020-09-01). Праверана 2020-12-17 г.
- ^ Belarus: Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the so-called 'inauguration' of Aleksandr Lukashenko (анг.). consilium.europa.eu. Праверана 2020-12-17 г.
- ^ 100 days of Belarusian protest. Remember everything (анг.). Белсат.
- ^ а б Belarus: Tikhanovskaya urges UN intervention to stop violence (анг.) // BBC2020-09-04 г. Праверана 2020-12-17 г.
- ^ а б в As students protest, Belarusian universities aid regime crackdown (анг.). Times Higher Education(uk) (2020-10-02). Праверана 2020-12-17 г.
- ^ Police drag Belarus students from university building, arrest five, rights group says. Reuters. Праверана 2020-12-17 г.
- ^ Lukashenka has replaced rectors in three universities. Students hold protest actions (анг.). Белсат. Праверана 2020-12-17 г.
- ^ President replaces three university rectors amid protests. University World News(en). Праверана 2020-12-17 г.
- ^ Экс-доцент МГЛУ Наталья Дулина и доцент Юрий Стулов присоединились к Координационному совету (рас.). Народная Воля. Праверана 2020-12-17 г.
- ^ В МГЛУ продолжают увольнять неугодных преподавателей (рас.). Mail.Ru(uk). Праверана 2020-12-17 г.
- ^ 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University (анг.). Scholars at Risk(en). Праверана 2020-12-17 г.
- ^ Students in Belarus stand up against repression. International Media Support(en). Праверана 2020-12-17 г.
- ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2008 году № 653 «Аб прысуджэнні ўстанове адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт» Ганаровага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» Праверана 15 лістапада 2011 г.