Маладэчанскі раён
Маладэ́чанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 136 835 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Маладэчна.
Маладэчанскі раён | |
(Маладзечанскі раён) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Маладэчна |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Юры Горлаў[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 136 835[2] |
Шчыльнасьць | 98,3 чал./км² |
Плошча | 1392,18[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 190 м[4] |
Месцазнаходжаньне Маладэчанскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-6 |
Паштовыя індэксы | 222 3хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічнае становішча
рэдагавацьМяжуе з Валожынскім, Менскім і Вялейскім раёнамі Менскай вобласьці, на захадзе — з Гарадзенскай вобласьцю.
Рэльеф і карысныя выкапні
рэдагавацьПаверхня раёну пераважна ўзгорыстая. З паўночнага захаду на паўднёвы ўсход працягнуліся Ашмянскае і Менскае ўзвышшы, падзеленыя далінай р. Бярэзіна. На поўначы — Нарачанска-Вялейская нізіна. Пераважаюць вышыні 170—210 м, максымальная 320 м каля в. Дубрава.
Клімат і расьліннасьць
рэдагавацьКлімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,6 °С, ліпеня 17,6 °С. Ападкаў 656 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 189 дзён.
Пад лесам 33% тэрыторыі (хваёвыя, бярозавыя, яловыя і іншыя).
Гідраграфія
рэдагавацьНайбуйнейшыя рэкі — Бярэзіна (басэйн Нёману), Вяльля, яе прыток Вуша; у раёне разьмяшчаецца частка Вялейска-Менскай воднай сыстэмы.
Насельніцтва
рэдагавацьГаспадарчая дзейнасьць
рэдагавацьСельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі. Разьвіта птушкагадоўля, звераводзтва, пчалярства. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну. Агародніцтва. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, паліўнай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Першасная — апрацоўка лёну.
Культура
рэдагавацьУ раёне знаходзяцца Менскі абласны краязнаўчы музэй, Менскі абласны драматычны тэатар, Менскі абласны тэатар лялек «Батлейка». Штогод праводзяцца рэспубліканскі тэатральны фэстываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладэчанскі фэстываль беларускай песьні і паэзіі (з 1993). У 1999, 2006 і 2013 гадах раён стаў месцам правядзеньня фэстывалю «Адна зямля»[9][10][11].
СМІ
рэдагаваць- «Маладзечанская газета» (орган раённых уладаў)
- «Рэгіянальная газета» (недзяржаўны тыднёвік)
Транспарт
рэдагавацьПа тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі Менск — Вільня і Ліда — Полацак, аўтадарогі Менск — Вільня, Маладэчна — Вялейка — Мядзел, Маладэчна — Валожын і іншыя.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьЗахаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, Сьвята-Пакроўская царква (1886) у в. Беніца, Сьвята-Ёсіфаўская царква (1866) у в. Гарадзілава, Сьвята-Траецкая царква (1884) і вадзяны млын (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Гарадок, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1871) у в. Груздава, Сьвята-Пакроўская царква і касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае, Сьвята-Траецкая царква (1809) і капліца (пачатак ХХ ст.) у в. Лебедзева, сядзіба (2-я палова XIX ст.) у в. Маліноўшчына, Сьвята-Траецкая царква (1860) у в. Маркава, сядзібны будынак (пачатак XX ст.) у в. Мясата, Сьвята-Багародзіцкая царква (2-я палова XIX ст.) у в. Палачаны, касьцёл у в. Плябань, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвята-Ільінская царква (пачатак XX ст.) у мяст. Радашкавічы, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (2-я палова XVIII у.) і Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1738) і капліца ў в. Хоўхла, сядзіба (канец XIX ст.) у в. Яхімоўшчына.
Асобы
рэдагавацьВёска Мясата — радзіма паэта Тамаша Зана (1796—1855), былы маёнтак Адамарын — навукоўцаў-прыродазнаўцаў, удзельнікаў паўстаньня 1863—1864 Бэнэдыкта Дыбоўскага (1833—1930) і Ўладыслава Дыбоўскага (1838—1910), фальварак Вязынка — клясыка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1882—1942), в. Максімаўка — дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі Сымона Рак-Міхайлоўскага (1885—1937), в. Сычавічы — грамадзкага й палітычныга дзяяча, прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903—1970).
- Віталь Гарановіч (1952, в. Ермакі— 2012) — беларускі паэт, пэдагог.
- Генадзь Каханоўскі (1936, в. Дамашы — 1994) — беларускі гісторык, археоляг, фальклярыст, літаратуразнавец,
- Ванда Лявіцкая (1895, Радашкавічы — 1968) — беларуская пісьменьніца.
- Васіль Лазоўскі (1953, в. Татаршчына — 2015) — беларускі мастак[12]
- Тацяна Сапач (Дубавец; 1962, в. Маркава — 2010) — беларуская паэтка, журналістка і перакладчыца
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьЦэнтар — г. Маладэчна. Уключае 277 населеных пунктаў. Адміністрацыйна падзелены на г. п. Радашкавічы і 12 сельсаветаў: Алёхнавіцкі, Гарадзілаўскі, Гарадоцкі, Красьненскі, Лебедзеўскі, Маркаўскі, Мясоцкі, Палачанскі, Радашкавіцкі, Хажоўскі, Цюрлёўскі, Чысьцінскі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://president.gov.by/ru/news_ru/view/prinjatie-kadrovyx-reshenij-19390/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
- ^ «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
- ^ Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі»//«Рэгіянальная газета»
- ^ Дзень Блюма пад бел-чырвона-белым сьцягам: памяці мастака Васіля Лазоўскага https://www.svaboda.org/a/30673293.html
Літаратура
рэдагаваць- Молодечненский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.