Віталь Гарановіч
Віталь Гарановіч (7 студзеня 1952, в. Ермакі, Маладзечанскі раён — 17 красавіка 2012) — беларускі паэт, пэдагог.
Віталь Гарановіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 студзеня 1952 |
Памёр | 17 красавіка 2012 (60 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВучыўся ў Ермакоўскай васьмігадовай школе (1959—1967) і Хоўхлаўскай СШ (скончыў у 1969) Маладзечанскага раёну.
Служыў у Савецкай Арміі ў Прыкарпацкай вайсковай акрузе (1970—1972). Пасьля пэўны час працаваў у выдавецтве «Вышэйшая школа», потым на паліграфічнай фабрыцы «Чырвоная зорка» ў Менску. Скончыў філялягічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэагагічнага інстытуту імя М.Горкага (1977). Пасьля працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Задароскай васьмігадовай школы, у 1979--1983 гадах дырэктарам Кіраўскай сярэдняй школы Глыбоцкага раёну. У 1983-2004 — дырэктар СШ №3 у Глыбокім. З 2004 году старшыня Глыбоцкага райкаму прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі. Сябра Таварыства беларускай мовы і Таварыства беларускай школы.
Творчасьць
рэдагавацьУ школьны час яго вершы публікаваліся ў часопісе «Бярозка», раённай газэце «Святло камунізму». У гады службы ў арміі супрацоўнічаў з рэдакцыяй газэты «Слава Родины» Прыкарпацкай вайсковай акругі. Студэнтам друкаваўся ў інстытуцкай газэце «Савецкі настаўнік». У 1978 годзе выйшла падборка вершаў у часопісе «Маладосць», а таксама публікацыя вершаў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Потым рэгулярна друкаваўся ў раённым, абласным і рэспубліканскім друку.
Удзельнік літаратурных сэмінараў у Каралішчавічах. У 1997 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў першы зборнік вершаў «Беразвечча», які быў адзначаны складальнікамі анталёгіі беларускай паэзіі ХХ стагодзядзя «Краса і сіла» як «…хоць запозьненая, але яркая кніга». Наступныя лірычныя зборнікі -- «Святло блакіту» (2002), «Саракі» (2007), «Нараджэнне вады» (2011) выйшлі ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор». У 2003 годзе ў "Беларускі кнігазборы" выйшаў зборнік песень «Глыбоцкі вальс» (у сааўтарстве з самадзейным кампазытарам Г. Шаколам).
Ляўрэат літаратурнай прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2009) за кнігу вершаў «Саракі».
Бібліяграфія
рэдагавацьЗборнікі вершаў
рэдагаваць- Беразвечча (1997, «Мастацкая літаратура»)
- Святло блакіту (2002, «Беларускі кнігазбор»)
- Саракі (2007, «Беларускі кнігазбор»)
- Нараджэнне вады (2011, «Беларускі кнігазбор»)
Зборнікі песень
рэдагаваць- Глыбоцкі вальс (2003, «Беларускі кнігазбор»)
Зборнікі твораў
рэдагаваць- Пагавары са мной (2015, «Беларускі кнігазбор»)[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кніга складзена і выдадзена жонкай пасля смерці паэта.