Дубрава (Маладэчанскі раён)
Ду́брава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Заходняй Бярэзіне. Уваходзіць у склад Алёхнавіцкага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 36 км на паўднёвы ўсход ад Маладэчна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дубрава (лінія Менск — Маладэчна).
Дубрава лац. Dubrava | |
Руіны касьцёла | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Маладэчанскі |
Сельсавет: | Алёхнавіцкі |
Насельніцтва: | 542 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1773 |
Паштовы індэкс: | 222324 |
СААТА: | 6238830016 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°5′22.99″ пн. ш. 27°5′4.99″ у. д. / 54.0897194° пн. ш. 27.0847194° у. д.Каардынаты: 54°5′22.99″ пн. ш. 27°5′4.99″ у. д. / 54.0897194° пн. ш. 27.0847194° у. д. |
± Дубрава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дубрава — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася сядзіба Любанскіх.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Дубрава ўпамінаецца ў першай палове XV ст., калі яна належала Мантыгердавічам і уваходзіла ў склад Заслаўскага княства. Па гібелі ў бітве на Ведрашы (1500 год) апошняга Мантыгердавіча — Яна Пятровіча, маёнткі роду перайшлі да яго сястры Соф’і, жонкі Станіслава Кішкі. У 1524 годзе пры падзеле маёнткаў паміж Кішкамі і Радзівіламі Дубрава перайшла ў валоданьне апошніх. З 1539 году маёнтак належаў Глябовічаў, у складзе Менскага павету Менскага ваяводзтва.
У літатаратуры сустракаюцца зьвесткі[2], што ў 1453 годзе Глябовічы збудавалі ў Дубраве касьцёл. Аднак да Глябовічаў гэтыя ўладаньні перайшлі значна пазьней. У пісьмовых крыніцах касьцёл упершыню ўпамінаецца ў 1576 годзе.
У XVIII ст. Дубрава атрымала статус мястэчка. У 1787 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл. На 1791 год маёнтак Дубрава быў у валоданьні С. Марцінкевіча, у мястэчку было 32 двары, працавалі 2 карчмы і бровар. У Марцінкевічаў маёнтак набыў апошні ваявода менскі Адам Хмара.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дубрава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ракаўскай воласьці Менскага павету Менскай губэрні. На 1796 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні А. Хмары, які збудаваў тут палац, а таксама замест згарэлага новы касьцёл, дзе пазьней спачыў у 1805 годзе. На 1800 год Дубрава была цэнтрам маёнтку, куды таксама ўваходзілі вёскі Навасёлкі і Татарскія. Частка маёнтку належала тутэйшай уніяцкай плябаніі. У Дубраве было 30 двароў, гаспадарчы двор маёнтку, касьцёл з плябаніяй, драўляная царква, 2 карчмы, вадзяны млын на Заходняй Бярэзіне.
На 1833 год у Дубраўскім маёнтку, які належаў менскаму павятоваму маршалку Г. Хмары, агулам было 552 сялянскія душы, 1483 дзесяціны зямлі, вінакурнае прадпрыемства, 3 млыны і 3 карчмы. На 1846 год у мястэчку было 30 двароў. На 1861 год — 32 двары, дзеялі касьцёл і капліца, працаваў вадзяны млын. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
На 1880 год Дубрава была цэнтрам сельскай грамады. У 1886 годзе тут працавала расейская народная вучэльня. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у сяле Дубраве было 57 двароў, дзеяла царква, працавалі народная вучэльня і хлебазапасны магазын, у маёнтку Дубраве — вінакурны завод, млын і сукнавальня. Побач таксама існавала аднайменнае ўрочышча.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дубраву занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дубрава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
Зь лютага да сьнежня 1918 году Дубрава займалі нямецкія войскі, зь ліпеня 1919 да ліпеня 1920 году і з кастрычніка 1920 году — польскія войскі. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году, Дубрава апынулася ў складзе міжваннай Польскай Рэспублікі, у Ракаўскай гміне Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1938 год існавалі аднайменныя вёска (88 двароў) і засьценак (44 двары).
У 1939 годзе Дубрава ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Радашкавіцкага раёну Вялейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці, з 20 студзеня 1960 году — у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці. 27 кастрычніка 1964 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Дубраўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Алёхнавіцкага сельсавету. На 2010 год у Дубраве было 242 гаспадаркі.
-
Касьцёл, каля 1900 г.
-
Праект каталіцкай капліцы, 1906 г.
-
Сядзіба, 1914 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1791 год — 225 чал.; 1800 год — 175 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1846 год — 193 чал.[3]; 1861 год — 256 чал.; 1880 год — 243 чал., зь іх 218 праваслаўных, 16 каталікоў і 9 юдэяў[4]; 1897 год — 329 чал. у сяле Дубраве, 44 чал. у маёнтку Дубраве і 16 чал. ува ўрочышчы Дубраве
- XX стагодзьдзе: 1938 год — 479 чал. у вёсцы Дубраве і 266 чал. у засьценку Дубраве; 1999 год — 607 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 632 чал.[2]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Дубраве працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт і крама.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьЗ урбананімічнай спадчыны Дубрава да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Касьцельная. Галоўныя вуліцы вёскі носяць імёны Кастуся Каліноўскага і Бэнэдыкта Дыбоўскага.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьЗа 0,3 км на поўнач ад Дубравы знаходзіцца гарадзішча. У 1978 годзе на будынку сярэдняй школы ўсталявалі мэмарыяльную дошку Б. Дыбоўскаму.
- Вінакурня (1875)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1796—1805)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сядзіба Любанскіх (XVII ст.)
Асобы
рэдагаваць- Месца колішняга фальварка Адамарын, за 4 км на ўсход ад Дубрава — радзіма Бэнэдыкта Дыбоўскага (1833—1930) і Ўладзіслава Дыбоўскага (1838—1910)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 278.
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 257.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 258.
- ^ Chmara A. Dubrowy // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 205
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.