Таця́на Дубаве́ц (псэўданім і дзявочае прозьвішча — Сапач; 26 жніўня 1962 в. Маркава, Маладэчанскі раён, Менская вобласьць — 27 сьнежня 2010, Аліта, Летува) — беларуская паэтка, журналістка і перакладчыца. Аўтарка двух паэтычных зборнікаў.

Тацяна Дубавец
Тацяна Сапач, 1991 год
Тацяна Сапач, 1991 год
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Тацяна Сапач
Нарадзілася 26 жніўня 1962
в. Маркава, Маладэчанскі раён
Памерла 27 сьнежня 2010 (48 гадоў)
Аліта, Летува
Пахаваная
Сужэнец Сяргей Дубавец
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, журналістка, перакладчыца

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Ад часу паступленьня ва ўнівэрсытэт далучылася за руху за незалежнасьць. Удзельніца першых падпольных незалежніцкіх студэнцкіх гурткоў. Разам з мужам Сяргеем Дубаўцом, прыехаўшы працаваць па разьмеркаваньні ў Гомель, стварылі маладзёвую грамадзка-палітычную краязнаўчую суполку Талака (Гомель). У 1987 годзе заснавала культуралягічную праграму «Альбаросіка» на Беларускім радыё.

Разам з мужам Сяргеем Дубаўцом пераехала ў Вільню, каб аднавіць віленскі беларускі асяродак. Сапач была адной з аўтарак «Нашай Нівы» пачатку 90-х.

З 1991 рэдактарка і аўтарка праграмы «Віленскі сшытак» на Летувіскім нацыянальным тэлебачаньні. У 2000—2001 гадох супрацоўнічала з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі». Адна з аўтарак перадачаў «Палітычная геаграфія» і «Начная чытанка» на Радыё «Свабода». Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1]. Разам зь Сяржуком Вітушкам была іныцыятаркай і арганізатаркай беларусамоўных набажэнстваў у віленскай царкве Сьв. Мікалая на вул. Вялікай.

Уначы на 28 сьнежня 2010 году Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Летувы, пад Алітай за 100 км ад Вільні, каля 22:00 27 сьнежня па беларускім часе[2]. Тацяна загінула, Сяргей Дубавец быў паранены. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку[3].

ТворчасьцьРэдагаваць

Вершы друкаваліся ў пэрыёдыцы («Літаратура», «Крыніца», «Наша Ніва» і інш.) і калектыўных зборніках («Тутэйшыя» — Менск, 1989; «Дарункі бацькоўскай зямлі» — Менск, 2001; «Я тут бачу свой край…» — Менск, 2005; «Словы і фарбы» — Вільня, 2007; анталёгія беларускай паэзіі «Сьвятло ў вокнах» — Вільня, 2008).

Вершы перакладаліся на ангельскую, летувіскую, расейскую, польскую мовы. У альманаху «Словы і фарбы» дэбютавала як перакладчыца летувіскай паэзіі.

  • зборнік паэзіі «Восень» (1992)
  • зборнік «Няхай не пакіне нас восень / Do not abandon us, Autumn» (2008)

На яе вершы пакладзеныя песьні гурту «Новае Неба».

Мовазнавец і паэт Юрась Пацюпа адзначыў творчасьць Тацяны Сапач наступным чынам:[4]

Яна была з тых, каго называюць паэтам ад Бога. Пасьля яе першай публікацыі я зразумеў, што зьявіўся голас ні да каго не падобны. Можна ганарыцца, што ў нашым пакаленьні была такая паэтка. Яна ашчадна ставілася да слова. Лепш пісаць мала, чым пісаць слаба.

КрыніцыРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць