Вуша (прыток Вяльлі)
рака ў Беларусі, левы прыток Вяльлі
Вуша, Уша́ — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вяльлі. Цячэ ў Валожынскім і Маладэчанскім раёнах. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 780 км². Выдатак вады ў вусьці 6,01 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰.
Вуша лац. Vuša | |
Рака Вуша | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Будраўшчына |
Вусьце | Вяльля |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 75 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 6,01 м³/с |
Плошча басэйну | 780 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,2 ‰ |
На рацэ стаяць места Маладэчна і гістарычнае мястэчка Краснае.
Асноўныя прытокі
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца на паўночным захадзе ад вёскі Будраўшчыны Валожынскага раёну, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, упадае ў Вяльлю за 1,8 км на паўночны захад ад вёскі Шыкава.
Даліна ў вярхоўі трапэцападобная, яе шырыня 0,6—1 км, у сярэдняй плыні невыразная, у ніжняй — скрынкападобная. Абалона шырынёй 0,4—0,7 км, ніжэй за места Маладэчна 4—5 км, перасечаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 35 км каналізаванае[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 379—380.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 379—380.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971