Пётар Качура
Пётар Качура (нар. 2 жніўня 1972 году, Ворша, БССР) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. У 1994—2002 гадах правёў 29 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 5 галоў. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[2]. Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі ў сэзоне 1993—1994 гадоў.
Пётар Качура | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 жніўня 1972[1] (52 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1989—1991 | Дынама Менск | 4 (0) |
1992—1993 | Дынама-93 | 61 (28) |
1994—1996 | Дынама Менск | 60 (52) |
1996—2000 | Шэфілд Юнайтэд | 95 (19) |
2000 | Чэнду Цяньчэн[d] | 19 (5) |
2001—2002 | Дынама Менск | 29 (16) |
2002—2005 | Сокал Саратаў[d] | 82 (24) |
2005 | Дынама Менск | 1 (0) |
Зборныя | ||
1994—2002 | Беларусь | 29 (5) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2006—2007 | Дынама Менск | |
2014 | Хайр Вахдат[d] | |
2017 | Ліда |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьФутболам пачаў займацца ў родным горадзе ў мясцовай аршанскай ДЮСШ, дзе першы трэнэрам будучага нападнікам быў Віктар Котаў. У веку 15-ці гадоў пераехаў у Менск, дзе навучаўся ў ДЮСШ «Працоўныя рэзэрвы». Пачынаў прафэсійную кар’еру ў менскім «Дынама». Пазьней гуляў за «Дынама-93». У 1994 годзе вярнуўся ў «Дынама» ў якасьці асноўнага нападніка, дзе стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату 1993—1994 гадоў.
У ліпені 1996 году перайшоў у ангельскі «Шэфілд Юнайтэд» за 650 тысяч фунтаў стэрлінгаў. На той час клюб спаборнічаў у другім дывізіёне і змагаўся за месца ў Прэм’ер-лізе. У Ангельшчыне Качура правёў 4 гады, а самым пасьпяховым быў першы сэзон 1996—1997 гадоў. Клюб спыніўся за крок ад выхаду ў Прэм'ер-лігу, саступіўшы ў фінальным матчы плэй-оф «Крыстал Пэлас». Качура быў прызнаны заўзятарамі найлепшым гульцом клюбу, а нападнік у той розыгрыш згуляў 48 гульняў і правёў 14 мячоў, зь іх у чэмпіянаце ён правёў 40 сустрэчаў, адзначыўшыся 12 галам. У наступныя гады клюб зьмяніў ажно пяць трэнэраў, якія радзей давяралі гульцу месца ў стартавым складзе. Пасьля Вялікабрытаніі Качура накіраваўся у кітайскі «Чэнду Вунью», дзе прабыў нядоўга. Затым вярнуўся ў менскае «Дынама», зь якім стаў срэбраным прызэрам у сэзоне 2001 году.
Улетку 2002 году даалучыўся да саратаўскага «Сокала», які змагаўся за прасоўваньне ў расейскую Прэм’ер-лігу. Найбольш яскравым атрымаўся сэзон 2004 году, калі клюб адстаў на тры пункты ад «Тамі», якая заняла другое месца і выйшла ў Прэм’ер-лігу. Качура з 15 галамі ўвайшоў у пяцёрку найлепшых бамбардзіраў першага дывізіёну. У 2005 завяршыў кар’еру ў менскім «Дынама».
Міжнародная
рэдагавацьЦягам 1994—2002 гады выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Першымі матчамі былі таварыскія гульні супраць зборных Летувы і Польшчы ў траўні і жніўні 1994 году адпаведна. Пры гэтым у першым матчы быў заменены на 57-й хвіліне Сяргеем Вехцевым, а другую сустрэчу правёў цалкам. Першым афіцыйным матчам сталася гульня ў Осьлё супраць зборнай Нарвэгіі. Качура зьявіўся на полі ў другім тайме, але выніковымі пунктамі не адзначыўся.
Трэнэрская праца
рэдагавацьПа сканчэньні гульнёвай кар’еры застаўся працаваць у «Дынама» ў якасьці трэнэра. У лістападзе 2006 году быў прызначаны галоўным трэнэрам менскага клюбу, але ўжо ў красавіку 2007 году, пасьля правальнага кубкавага матчу, калі каманда зазнала паразу зь лікам 0:3 ад гарадзенскага «Нёману») быў адстаўлены. Пазьней працаваў у тым самым «Нёмане». З 2012 году зноў працаваў у «Дынама» ў якасьці галоўнага трэнэра другой каманды[3]. У жніўні 2013 году быў адхілены ад кіраваньня дынамаўскім дублем[4] і перайшоў на працу ў «Бярозу-2010». У чэрвені 2014 году стаў галоўным трэнэрам клюбу «Хайр» з Таджыкістану[5].
У студзені 2015 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі PRO[6], а вярнуўшыся ў Беларусь, ачольваў юнацкую каманду менскага «Дынама». У студзені 2016 году ўвайшоў у сэлекцыйны аддзел клюбу[7]. Таксама ў першай палове 2016 году быў трэнэрам у штабе Вука Рашавіча. У лістападзе 2016 году стала вядома, што Качура пакіне «Дынама»[8].
У студзені 2017 году стаў галоўным трэнэрам «Ліды»[9]. Пад кіраўнітцвам Качуры лідзкі клюб скончыў першую палову сэзону 2017 году на 13-м месцы ў табліцы пры 16-і ўдзельніках. У ліпені таго ж году пакінуў пасаду ў сувязі з працаўладкаваньнем у іншым месцы[10]. У верасьні 2020 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Энэргетыка-БДУ»[11]. У студзені 2022 году пакінуў клюб і перайшоў на працу зь юнакамі ў акадэміі расейскага клюбу «Сочы»[12].
Дасягненьні
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Pyotr Kachura // FBref (мн.)
- ^ Клуб бомбардиров. Год разбитых надежд (рас.)
- ^ Петр Качуро назначен главным тренером минского «Динамо-2»
- ^ У дублеров минского "Динамо" новый тренер
- ^ Петр Качуро возглавил команду из Таджикистана
- ^ Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
- ^ Качуро войдет в селекционный отдел минского «Динамо»
- ^ Качуро покинет минское «Динамо»
- ^ Петр Качуро возглавил "Лиду"
- ^ Петр Качуро покинул пост главного тренера "Лиды"
- ^ Качуро вошел в тренерский штаб «Энергетика-БГУ»
- ^ Петр Качуро продолжит тренерскую карьеру в России